КГК обеспокоен пищеблоком гомельской больницы. 21.by

КГК обеспокоен пищеблоком гомельской больницы

05.10.2010 22:31 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Будзем жывы!..

Успамiнаю сваё далёкае дзяцiнства. Зжатая апошняя сцяблiнка хлеба. Мы, дзятва, з ранiцы да вечара на полi каля матуль. Яны жнуць жыта, а мы зносiм налiтыя цяжкiм зернем сцяблiны ў снапы, снапы — у бабкi. Потым у клунi, на глiняным таку доўга стукаюць цапы, ды так, каб кожны каласок быў выбiты да апошняга зярнятка. І вось увесь двор засцелены даматканымi дзяружкамi, абрусамi. На iх будуць сушыць зерне, i толькi потым засыпаць на захоўванне. Нам, малым, ставiлася вельмi важная задача: не дапусцiць страты зерня. Якiм чынам? Сцерагчы. Ды так, каб да хлеба не падышла нiводная курыца, нiводзiн верабейка не падляцеў. Як жа мы iх, вераб’ёў, ганялi... Кiдалi палкамi, крычалi, свiсталi. А яны сядзяць на парканах i незадаволена чырыкаюць, хоць вушы затыкай!

Зараз гляджу на вераб’iныя чародкi i няёмка за тое вераб’iнае дзяцiнства. Толькi цяпер зразумеў, падкормлiваючы птушак i назiраючы за iмi: дарэмна крыўдзiлi крылатых.

Неяк надумаўся насыпаць у адну кармушку пшанiчных i аржаных зярнят. Амаль тыдзень ляжаў мой пачастунак у кармушцы некранутым. Давялося выграбаць. Аказалася, буйныя зярняты верабейкi не клююць. А да збожжа тады зляталiся, каб выбраць насенне пустазелля: палявога гарошку, уюнка i iншых. Хвалiць бы iх за дапамогу, а не палкай.

Вераб’i — добрыя памочнiкi чалавека. За лета пара гэтых птушак дае тры-чатыры вывадкi птушанят. У гэты час малых кормяць выключна насякомымi. Вялiзная армiя шкоднiкаў палёў, садоў знiшчаецца нават адной сям’ёй. А калi iх шмат?!

I зiма пабяднее без вераб’iных чародак, без iх гучных спрэчак, а то i боек, без вясёлага чырыкання. Мужная птушка не пужаецца маразоў i завей, усю зiму жыве побач з намi, разам з чалавекам радуецца цёпламу сонейку, чакае вясны: "Будзем жывы, будзем жывы..." Падтрымайце крылатых аптымiстаў!

Iлля Вакулiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Комитет госконтроля по Гомельской области выявил массовые нарушения при проверке областной клинической больницы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика