АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

06.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Самай высокай ураджайнасці бульбы ў Беларусі дасягнулі сёлета ў Гродзенскай вобласці: з гектара тут атрымана ў сярэднім 245 ц/га, што на 57 ц вышэй за сярэднерэспубліканскі паказчык. Першае месца па ўраджайнасці бульбы займае Гродзенскі раён — 330 ц/га.

П'яны трактарыст спыніў 3 хуткія цягнікі. Рух цягнікоў Брэст—Масква, Варшава—Мінск і Мінск—Варшава быў затрыманы ад 25 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін. 25-гадовы трактарыст ААТ "Лінова" Пружанскага раёна на трактары МТЗ-1221 з прычэпам не справіўся з кіраваннем. Трактар перакуліўся на рэйкі і сарваў правады кантактнай сеткі. У кабіне побач з вадзіцелем быў пасажыр — 56-гадовы жывёлавод гэтай жа гаспадаркі. Абодва былі нападпітку. З цялеснымі пашкоджаннямі яны змешчаныя ў бальніцу. Сума стратаў устанаўліваецца.

Супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні затрымалі 8,3 млн штук цыгарэт агульным коштам больш за Br470 млн.

Каля 2 тыс. чалавек стаяць на ўліку ў органах унутраных спраў краіны за занятак прастытуцыяй, паведаміў журналістам нам. начальніка 2-га аддзела ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеяні гандлю людзьмі МУС Беларусі Уладзімір Емяльянаў: "На ўліку ў органах унутраных спраў Беларусі стаіць каля 2 тыс. асобаў, што займаюцца прастытуцыяй, з якіх 5 мужчын", сказаў ён.

За працяглую няўплату паслугаў ЖКГ 42 чалавекі ў Беларусі з пачатку гэтага года былі пазбаўленыя права ўласнасці на жыллё і выселеныя з яго без прадастаўлення іншай жылплошчы. Зараз запазычанасць жыхароў краіны па аплаце паслугаў ЖКГ складае каля Br33,3 млрд.

Карціна Марка Шагала "Бесціярый і музыка" пайшла з малатка на аўкцыёне ў Сеуле (Паўднёвая Карэя) за $4,18 млн. Яна стала самым дарагім творам заходняга мастацтва ХХ стагоддзя, што калі-небудзь прадавалася ў Азіі. Працу Пабла Пікаса "Мадэль у студыі" прадалі за $2,1 млн. "Мао Цзэдун" Эндзі Уорхала пайшоў за $49 тыс.

ПОЎНЫ АБЗАЦ  У Фінляндыі прайшоў чэмпіянат краіны па гучнасці сабачага брэху. У прыпалярным горадзе Юлівіеска спаборнічалі пародзістыя паляўнічыя сабакі — хто гучней гаўкне. Сабакі брахалі наперабой два дні запар перад строгім журы. Пераможцам быў прызнаны шпіц па мянушцы Піні, які набраў 80 балаў. На шляху да перамогі яму давялося абгаўкаць усіх канкурсантаў у вельмі упартай барацьбе — уладальніца другога месца ўступіла яму толькі 3 балы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Фінляндыі прайшоў чэмпіянат краіны па гучнасці сабачага брэху. У прыпалярным горадзе Юлівіеска спаборнічалі пародзістыя паляўнічыя сабакі — хто гучней гаўкне....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика