Сватаўство. 21.by

Сватаўство

06.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпраўной кропкай у развіцці вясельнага рытуалу з'яўляецца сватаўство. Некалі яно мела вельмі важнае грамадскае значэнне, таму што шмат у чым прадвызначала не толькі шлюбны звяз маладой пары, але і наступны характар адносін паміж двума родамі. Гэты першапачатковы крок звычайна ўлічваў сацыяльнае становішча дзвюх сем'яў, стаўленне да іх з боку аднавяскоўцаў, а таксама грамадскае прызнанне будучых жаніха і нявесты, іх якасцяў.

Сватаўство — гэта ўзважаны і прадуманы крок першым чынам з боку бацькоў жаніха. Але тым не менш, яно заўсёды ўтойвала ў сабе момант нечаканасці, непрадказальнасці, магчыма, нават непрыемнай адмовы або з боку бацькоў нявесты, або з боку яе самой. Таму да яго ставіліся з усёй адказнасцю, старанна выбіраючы час сяброўскага візіту і тых людзей, якія ў ім будуць браць удзел. Па ўяўленнях нашых продкаў, самым спрыяльным днём для сватаўства лічыўся чацвер.

Ключавой постаццю ў падзеях і абрадах перадвясельнага перыяду, а таксама ў рытуале самога вяселля з'яўляўся сват, які, як правіла, быў хросным бацькам жаніха. Калі ж па якіх-небудзь прычынах яго не было ці яго статус не адпавядаў правядзенню абраду сватаўства (аўдавеў, быў разведзены, жаніўся ў другі раз), то свата выбіралі з ліку мужчын, старэйшых за 40 гадоў, які меў сям'ю і дзяцей, а таксама аўтарытэт, быў здольны кіраваць ходам падзей.

З таго моманту, як сват пераступіў парог хаты будучай нявесты, пачынаўся адказны перыяд. Яго сэнс зводзіўся да таго, каб перакінуць масток узаемаразумення і ўзаемапавагі паміж двума родамі.

Звычайна сват адпраўляўся "на заручины" з боханам хлеба і бутэлькай гарэлкі. Сватаўство лічылася паспяховым, калі ў канцы застолля маці будучай нявесты выконвала глыбока сімвалічны рытуал: у бутэльку, прынесеную сватам, яна насыпала збожжа жыта, загортвала ў ручнік і вяртала госцю, што азначала: "Пасеянае збожжа абавязкова прарасце новым коласам".

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпраўной кропкай у развіцці вясельнага рытуалу з'яўляецца сватаўство. Некалі яно мела вельмі важнае грамадскае значэнне, таму што шмат у чым прадвызначала не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика