Пяць тысяч грамадзян аштрафавалі з-за пажарнай бяспекі
06.10.2010 09:36
—
Новости Общества
|
Асноўныя прычыны штрафаў — няправільнае выкарыстанне печак і электрасетак. Пра гэта паведаміў Сяргей Салановіч, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Беларусі. — У асноўным грамадзяне не прыслухоўваюцца да тых заўваг, якія прапаноўваюць ім органы МНС, — кажа Сяргей Салановіч. — Напрыклад, людзі, што маюць пячное ацяпленне, не чысцяць печы і дымаходы, не правяраюць іх на наяўнасць трэшчын. Перад топкамі адсутнічаюць лісты з негаручых матэрыялаў памерам 0,5 на 0,7 м. Праблема і ў тым, што людзі часта карыстаюцца самаробнымі электранагравальнымі прыборамі. Уключыў абагравальнік, забыўся, пакінуў без нагляду і г.д. А пасля мы маем пажар у жылым доме. Таксама гараць хаты і Як паведаміў спадар Салановіч, сёлета ў Беларусі адбылося 653 пажары з прычыны парушэння эксплуатацыі электраабсталявання, электрасетак і электрапрылад. А таксама 684 пажары з прычыны парушэння правілаў пажарнай бяспекі (у асноўным пры выкарыстанні печак). Сяргей Салановіч адзначыў таксама, што па стане на 1 кастрычніка агледжана больш за 1,5 млн прыватных домаўладанняў. Зроблена болей за 5 млн заўваг. Пяць тысяч чалавек прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Падзяліцца навіной:
Настасся Занько, Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўныя прычыны штрафаў — няправільнае выкарыстанне печак і электрасетак. Пра гэта паведаміў Сяргей Салановіч, начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі... |
|