Сапраўдная беларуская кухня: Капуста квашаная па-камароўску
06.10.2010 10:47
—
Новости Общества
|
(атрымана ад гандлярак квашанай капустай на Камароўцы) 3 кг капусты, 1,5 л вады, 90 г (3 ст. лыжкі) буйной солі, морква і кмен да густу. Нашаткаваць капусту, нацерці моркву. Перамяшаць капусту з морквай і кменам, не пераціраючы. Скласці ў пасудзіну, пасыпаць соллю. Заліць гарачай кіпячонай вадой. Прыціснуць гнётам. Трымаць пасудзіну ў цёплым месцы трое сутак, кожны дзень 1–2 разы пратыкаючы, напрыклад, скалкай ці чыстай палкай, каб выходзілі газы. Потым раскласці ў слоікі і трымаць у лядоўні ці ў лёху. Важна раскласці капусту па слоіках менавіта праз трое сутак, тады яна ўдасца выдатная па смаку і храбусткая. Падзяліцца навіной:
Наталка Бабіна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(атрымана ад гандлярак квашанай капустай на Камароўцы)3 кг капусты, 1,5 л вады, 90 г (3 ст. лыжкі) буйной солі, морква і кмен да густу.Нашаткаваць капусту,... |
|