Сяргей Мартынаў і Юзаф Томка абмеркавалі візыт Бенедыкта XVI. 21.by

Сяргей Мартынаў і Юзаф Томка абмеркавалі візыт Бенедыкта XVI

09.10.2010 00:14 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У першы дзень візыту легата папы рымскага кардынала Юзафа Томка ў Беларусь адбылася ягоная сустрэча зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым.

Сярод іншага яны абмяркоўвалі пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Ватыканам, а таксама магчымасьць візыту папы Бэнэдыкта XVI у Беларусь.

Пры гэтым было адзначана, што пантыфік атрымаў запрашэньне як ад кіраўніка краіны, так і ад беларускіх біскупаў.

Юзафа Томка таксама прыняў і Аляксандар Лукашэнка, якому папскі легат перадаў прывітаньне ад сьвятога айца Бэнэдыкта XVI.

Кардынал Юзаф Томка наведаў таксама менскі праваслаўны Сьвятадухаў катэдральны сабор і абышоў каталіцкія сьвятыні Менску.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У першы дзень візыту легата папы рымскага кардынала Юзафа Томка ў Беларусь адбылася ягоная сустрэча зь міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика