З панядзелка яшчэ пахаладае і пройдзе першы мокры снег. 21.by

З панядзелка яшчэ пахаладае і пройдзе першы мокры снег

09.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя на тэрыторыі Беларусі захаваецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У суботу і нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны ўначы замаразкі да мінус 5 градусаў, месцамі — 1—3 цяпла, удзень — 8—13. Ужо з панядзелка надвор'е сапсуецца. Праз тэрыторыю Беларусі пачнуць рухацца актыўныя атмасферныя франты, услед за якімі да нас будзе паступаць больш халоднае арктычнае паветра. Тэмпература ўначы ў панядзелак ад плюс 3 да мінус 3, удзень — 3—10 цяпла. Уначы на поўначы краіны, а ўдзень месцамі кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, магчымы мокры снег.

У аўторак, сераду і чацвер стане яшчэ халадней. Уначы будзе падмарожваць да 0 — мінус 5, удзень — толькі 0—7 цяпла. Месцамі чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галаледзіца, месцамі слабы галалёд. Як пажартаваў Дзмітрый Рабаў: "Калі да гэтага часу нехта з аўтааматараў не памяняе на сваіх машынах "гумавы абутак" на зімовы фасон — мы невінаватыя".

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У выхадныя на тэрыторыі Беларусі захаваецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика