Сёння ў кватэрах можна будзе хадзіць без шарсцяных шкарпэтак. 21.by

Сёння ў кватэрах можна будзе хадзіць без шарсцяных шкарпэтак

09.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэм’ера рубрыкі: "Жылплошча"

Асноўнае пытанне, якое хвалюе нашых чытачоў — цяпло. Камусьці не хапае сардэчнага, камусьці душэўнага цяпла. Аднак ва ўсіх пытанне — калі яно, тое цяпло, пойдзе па трубах? "Калі ўжо я перастану мерзнуць? Сяджу на працы ў паліто, а дома ў шарсцяных шкарпэтках", — пытаецца спадар Андрэй з Мінска. з Мінска.

— пытаецца спадар Андрэй з Мінска. з Мінска.

У Міністэрстве ЖКГ адказваюць, што шкарпэткі Андрэй зможа зняць сёння.

Як запэўніў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатоль Шагун, да 9 кастрычніка па рэспубліцы будзе ўключана ацяпленне ў кватэрах. Праца па падключэнні цяпла ў сталіцы працягнецца да панядзелка. Гэта звязана, па словах спадара Анатоля, з тым, што сталічная сістэма ацяплення досыць складаная. У адміністрацыйных будынках пацяплее з 12 кастрычніка.

Так што ў паліто на працы, спадар Андрэй, давядзецца пацярпець да аўторка.

 

Ці адключаць ацяпленне, калі будуць анамальна высокія тэмпературы?

Наталля Мікалаеўна, г. Бяроза Брэсцкай вобл.

г. Бяроза Брэсцкай вобл.

— Такі варыянт не выключаны, — кажа Анатоль Шагун. — Аднак для гэтага патрэбна досыць цёплае і ўстойлівае надвор'е, а таксама добры прагноз. Уключаць і выключаць катлы нескладана для невялікіх кацельных. У абласных жа гарадах і сталіцы такое зрабіць досыць складана. Пры высокіх дзённых тэмпературах магчымы варыянт проста паніжэння тэмпературы энерганосьбітаў. Напрыклад, пераключэнне катлоў на простую цыркуляцыю.

Але, Наталля Мікалаеўна, прагнозы сіноптыкаў сведчаць, што ў бліжэйшы час анамальнай цеплыні не прадбачыцца.

Кажуць, што сёлетняя зіма будзе халаднейшая за мінулую. Ці гатовыя нашы камунальнікі да такіх маразоў?

Мікалай Іванавіч, г. Жодзіна.

г. Жодзіна.

Па словах Анатоля Шагуна, экстрэмальных сітуацый з ацяпленнем міністэрства не чакае.

— Мы някепска падрыхтаваныя. Усе работы выкананыя ў тэрмін, — гаворыць спадар Анатоль. — У нас дастатковыя запасы паліва.

У Беларусі на сёння маецца 23,5 тыс. тон мазуту (на 18 працэнтаў больш за план), больш за мільён кубаметраў дроў (83 працэнты ад плана), ёсць паліўныя трэскі, драўнінныя адходы і торф. Запас рэзервовага паліва ў выпадку аварый, перабояў ці абмежаванняў паставак з Расіі хопіць на 10 дзён працы газавых кацельных. У дадатак да ацяпляльнага сезона было заменена 587 кіламетраў цепласетак (83 працэнты ад гадавога плана). Сталі выкарыстоўвацца цеплаізаляцыйныя трубы, што дазваляе эканоміць электраэнергію.

Будзем спадзявацца, што астатнія 17 працэнтаў не лопнуць на працягу зімы.

Якая тэмпература павінна быць у кватэры? І куды скардзіцца, калі ў кватэры холадна?

Яніна, г.п. Парычы, Светлагорскі раён.

г.п. Парычы, Светлагорскі раён.

— Згодна з сістэмай дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі, тэмпература ў кватэры не павінна быць ніжэйшай за +18 градусаў.

— Калі тэмпература ў кватэры ніжэй за гэты паказчык, — паведамілі ў дыспетчарскай службе Міністэрства ЖКГ — то першапачаткова патрэбна звярнуцца ў свае ЖЭУ. Спецыяльная камісія прыйдзе і зробіць замеры. Вядома ж, што пры гэтым усе абагравальнікі павінны быць адключаныя. Пасля камісія вызначыць, з-за чаго ў вас холадна. З-за таго, што вы вокны не ўцяплілі альбо таму, што ў кацельнай праблемы.

Калі на вашу скаргу не адрэагавалі, то варта патэлефанаваць на "гарачую лінію".

Гарачыя лініі ўпраўленняў ЖКГ у Беларусі:

Мінская вобласць — тэл.: (017) 328 67 72

Брэсцкая вобласць — тэл. (0162) 21 82 27

Віцебская вобласць — тэл. (0212) 47 31 63

Гомельская вобласць — тэл. (0232) 74 47 52

Гродненская вобласць — тэл. (0152) 74 39 26

Магілёўская вобласць — тэл. (0222) 22 57 24

Дыспетчарская служба Міністэрства ЖКГ — тэл. (017) 200 28 42 (кругласутачна)

Калі ў вас ёсць што спытаць ці падзяліцца праблемай, пытанні можна дасылаць на электронную скрыню іnfo@zyazda.mіnsk.by з паметкай "Жылплошча" альбо пакідаць па тэлефоне 287 18 64.

Настасся Занько.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Асноўнае пытанне, якое хвалюе нашых чытачоў — цяпло. Камусьці не хапае сардэчнага, камусьці душэўнага цяпла. Аднак ва ўсіх пытанне — калі яно, тое цяпло, пойдзе па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика