Zамор'е. 21.by

Zамор'е

09.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выратавальная... базука

24-гадовы аўстралійскі вынаходнік Сэм Адэлою атрымаў адну з самых прэстыжных прэмій у свеце ў галіне інжынернага дызайну за тое, што распрацаваў Longreach — базуку, якая можа выратаваць сотні жыццяў. За вынаходства ён атрымае 32 тысячы долараў.

Праект базукі-выратавальніка быў прызнаны лепшым у 2010 годзе на конкурсе інжынернага дызайну James Dyson Award. Гэты конкурс закліканы выявіць лепшыя дызайнерскія ідэі, карысныя ў побыце. Яго дэвіз — "Стварыце штосьці прыгожае, што дапаможа вырашыць якую-небудзь праблему".

Вынайдзеная аўстралійцам базука прызначаная для выратавання людзей, якія апынуліся ў вадзе ў выніку катастроф на моры. Выратавальнікі, страляючы з Longreach, могуць даставіць чалавеку, які тоне, выратавальны круг за лічаныя секунды. Базука выстрэльвае капсуламі з гідрафобнай пены на адлегласць у 150 метраў. Пасля ўдару аб ваду ўсяго за 15 секунд выратавальны круг павялічваецца ў 40 разоў. Такім чынам, чалавек, які тоне, атрымлівае шанц нейкі час пратрымацца на вадзе. Прыстасаванне важыць усяго 3,5 кілаграма і даволі кампактнае для таго, каб размясціць яго нават у самай маленькай лодцы. Базука страляе капсуламі па тым жа прынцыпе, што і баявая зброя, пры дапамозе якой вайскоўцы запускаюць саманаводныя ракеты.

Жывое даміно

У Германіі пабілі новы сусветны рэкорд па "Самым доўгім жывым даміно".

У рэкордзе ўдзельнічала 769 чалавек, якія стаялі за адзін за адным і трымалі за сваімі спінамі матрацы. А потым, як па ланцужку, падалі адзін на аднаго — паводле прынцыпу даміно. Да гэтага рэкорд быў усталяваны ў Дубаі, толькі тады ўдзельнічалі 344 чалавекі.

Пасядзець на мільёне

Penny Harvest Fіeld уяўляе сабою вялікі прамавугольны кветнік, у якім насыпаныя манеткі вартасцю ў 1 цэнт. А ў суме там ляжыць (вы не паверыце!) больш за мільён долараў.

Дробязь ляжыць пад адкрытым небам паміж 5 авеню і Avenue of the Amerіcas у Нью-Ёрку. Гэтая ўсталёўка будзе даступная для ўсіх да канца года, пасля чаго ўсе грошы адтуль паступяць на дабрачыннасць у якасці грантаў для амерыканскіх студэнтаў.

Плыві, шакаладка

У брэтонскім порце Канкарно (Францыя) адбыўся спуск на ваду судна, зробленага з шакаладу і цукру.

Французскі кандытар Джордж Ларніколь, які займаецца ў Францыі вытворчасцю шакаладу, пабудаваў шакаладны ветразнік, які выйшаў у адкрытае мора. Даўжыня карабліка складае 3,5 метра, а важыць ён 1,2 тоны. Акрамя ўсяго іншага, на ім усталяваны рухавік.

Памяць пра салодкае

Горад Вярмонт вядомы сваім марозівам Ben&Jerry's. Завод Waterbury, які належыць кампаніі па вытворчасці марозіва, з'яўляецца папулярнай турыстычнай знакамітасцю.

Кожны год спецыялісты распрацоўваюць новыя спалучэнні і смак, а тыя, якія сталі непапулярнымі, здымаюцца з вытворчасці. Каб ушанаваць іх памяць, Ben&Jerry's пабудавалі могілкі марозіва. Яны размешчаныя на ўзгорку за фабрыкай. Кожная надмагільная пліта мае ўласнае мастацкае афармленне, на якім напісаная назва марозіва, яго смак, інгрэдыенты і гады "жыцця".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выратавальная... базука 24-гадовы аўстралійскі вынаходнік Сэм Адэлою атрымаў адну з самых прэстыжных прэмій у свеце ў галіне інжынернага дызайну за тое, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика