Падзякаваць за міласэрнасць. Дзесяцігоддзі прайшлі-праляцелі пасля Вялікай Айчыннай. А родныя і блізкія ўсё яшчэ шукаюць звесткі пра дарагіх людзей, месца іх пахавання. 21.by

Падзякаваць за міласэрнасць. Дзесяцігоддзі прайшлі-праляцелі пасля Вялікай Айчыннай. А родныя і блізкія ўсё яшчэ шукаюць звесткі пра дарагіх людзей, месца іх пахавання

09.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Падзякаваць за міласэрнасць. 
Дзесяцігоддзі прайшлі-праляцелі пасля Вялікай Айчыннай. А родныя і блізкія ўсё яшчэ шукаюць звесткі пра дарагіх людзей, месца іх пахавання.

Тыя, хто аддаў жыццё за радзіму, у нашых сэрцах назаўжды. Жыхары Беларусі памятаюць і жудасны час акупацыі. А яшчэ яны не могуць забыць пра дабро і міласэрнасць асобных немцаў. Не фашыстаў, а менавіта тых лепшых прадстаўнікоў нацыі, чые лёсы таксама растаптала, перакрэсліла вайна. А яны прытым стараліся застацца людзьмі. Пра такога чалавека расказаў жыхар горада Клімавічы Іван Мікалаевіч Лапо.

— Я хачу знайсці нямецкага ўрача Артура МАНАГУТЭРУ (прозвішча можа быць недакладным) або яго родных, — паведамляе чытач “Народнай газеты”. — Вядома мне пра яго няшмат: унтэр-афіцэр медыцынскай службы, як мяркуецца, чыгуначнай часці нямецкіх войскаў. Яна ў час Вялікай Айчыннай вайны (у 1941—1942 гадах) дыслацыравалася, па недакладных звестках, у Оршы. Родам Артур Манагутэра з Вестфаліі, што на рацэ Мозель. Да вайны ён закончыў медыцынскае вучылішча і працаваў у муніцыпальнай бальніцы. Ваяваў у Францыі, Нарвегіі, Польшчы, Расіі. У вайну яго маці выхоўвала трохгадовую дачку.

Сведкі расказваюць, што на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі нямецкі ўрач Артур Манагутэра ахвотна аказваў медыцынскую дапамогу грамадзянскаму насельніцтву. За гэта ў 1942 годзе ўрача забралі з каманды, якая размяшчалася на чыгуначнай станцыі Асмолавічы, што ў Клімавіцкім раёне. — Я ўраджэнец той вёскі, дзе ў гады вайны размяшчалася нямецкая каманда, — працягвае Іван Мікалаевіч. — Хачу знайсці нямецкага ўрача, каб выказаць словы ўдзячнасці за праяўленую міласэрнасць. Мы спадзяёмся, што вынікі пошуку будуць станоўчымі. І ўрач, які праявіў дабрыню і спачуванне даведаецца, што пра яго памятаюць і яму ўдзячны тыя, каму ён дапамог захаваць жыццё і здароўе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тыя, хто аддаў жыццё за радзіму, у нашых сэрцах назаўжды. Жыхары Беларусі памятаюць і жудасны час акупацыі. А яшчэ яны не могуць забыць пра дабро і міласэрнасць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика