Відэарадары выходзяць на паляванне
09.10.2010 10:47
—
Новости Общества
|
З 9 кастрычніка пачынаецца новая эпоха ў жыцці беларускіх кіроўцах. Цяпер ім варта прывыкаць да ўспышак аўтаматычных Праблема, якая выклікала найбольшы розгалас у грамадстве, тое, што пры фіксацыі перавышэння хуткасці адміністратыўная адказнасць ускладаецца на ўласніка аўтамабіля. Няважна, ці знаходзіўся ён за стырном, менавіта яму давядзецца даказваць сваю невінаватасць і паказваць сапраўднага парушальніка. На гэтую працэдуру законам выдзяляецца месяц. Прэзумпцыяй невінаватасці і не пахне…Цікава, што штраф давядзецца плаціць нават тым, хто не мае пасведчанняў кіроўцы — вобразна кажучы, бабульцы ў вёсцы, на якую запісаны «Лексус» ўнука. Указ прадугледжвае толькі мінімальны штраф, як за першае, так і за паўторныя парушэнні. Напрыклад, за перавышэнне на 10–20 км/г прыйдзецца заплаціць 17 500 рублёў — палову базавай велічыні. Супрацоўнікі ДАІ маюць права забіраць вадзіцельскія пасведчанні замежнікаў да таго часу, пакуль штраф не будзе выплачаны. Нягледзячы на новаўвядзенне, хуткасны рэжым ў Беларусі застаецца бадай што самым ліберальным у Еўропе.У абсалютнай большасці краін дазволены максімум у гарадах складае 50 км/г. У Беларусі ж — фактычна 69 км/г. Камеры на трасе http://maps.google.ru/maps/ms?hl=ru&gl=ru&ie=UTF8&view=map&msa=0&ll=53.755207,28.256836&spn=9.088838,19.753418&z=6&msid=110885111920705733198.0004730f3c7e956e2685c&source=embed Найбольшая колькасць радараў знаходзіцца паміж Дзяржынскам і Стоўбцамі, дзе яшчэ дазволеная хуткасць складае 100 км/г. Там стаіць ажно пяць радараў. Другая скупнасць у раёне Кобрына. Там якраз абмежаванне ў 120 км/г змяняецца на 90 км/г. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 9 кастрычніка штраф за перавышэнне хуткасці можна атрымаць па пошце.
|
|