Замест сына генерала Сухарэнкі ў Страсбург паехаў сын генерала Крывашэева. 21.by

Замест сына генерала Сухарэнкі ў Страсбург паехаў сын генерала Крывашэева

12.10.2010 10:49 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Некаторыя жартам называюць пасаду першага сакратара Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы ў Страсбургу трамплінам для генеральскіх сыноў.

Нагадаем, што не так даўно ў Страсбургу разам з саветнікам Прадстаўніцтва Беларусі пры Савеце Еўропы Андрэем Бушылам працаваў сын былога старшыні КДБ Сцяпана Сухарэнкі Андрэй. Адносна нядаўна Андрэй Сухарэнка вярнуўся ў Мінск — пайшоў на павышэнне. А ягонае месца заняў сын генерал-маёра Юрыя Крывашэева Дзмітрый.

Генерал Юрый Васільевіч Крывашэеў зараз працуе ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Ён узначальвае галоўнае ўпраўленне кадравай палітыкі.

Яшчэ Крывашэеў з’яўляецца сакратаром атэстацыйнай камісіі, створанай пры кіраўніку дзяржавы, старшыня якой — кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей.

У студзені 2006 года Юрый Васільевіч быў прызначаны выконваючым абавязкі дзяржсакратара Савета бяспекі. Але на гэтай пасадзе ён быў не вельмі доўга. Раней палкоўнік КДБ Юрый Крывашэеў працаваў адным з намеснікаў дзяржсакратара Савета бяспекі, узначальваў аддзел супрацоўніцтва ў галіне міжнароднай бяспекі Савета бяспекі.

У свой час, прызначаючы Юрыя Крывашэева на пасаду намесніка дзяржсакратара, А.Лукашэнка заўважыў, што гэтую асобу яму рэкамендавалі людзі, якім ён асабіста давярае. Юрыя Крывашэева кіраўнік дзяржавы назваў чэсным чалавекам.

Званне генерал-маёра Юрый Крывашэеў атрымаў 22 лютага 2008 года.

Год таму Андрэй Сухарэнка ўхіліўся ад адказу на пытанне, ці дапамагаў яму бацька працаўладкавацца.

Я не хацеў бы абмяркоўваць сваю біяграфію», — адказаў ён. І дадаў, што з бацькам ніколі не абмяркоўвае працоўныя моманты.

Малады дыпламат Дзмітрый Крывашэеў не хоча, каб нехта лічыў, што сваім цяперашнім месцам працы ён абавязаны бацьку. І таму нават сваім калегам Дзмітрый Юр’евіч стараецца не казаць, што ягоны тата — генерал пры пасадзе. А калі Крывашэеву-малодшаму задаюць гэтае пытанне ў лоб, ён просіць не засяроджваць увагу на гэтым факце.

Тым не менш газета пацікавілася, ці дапамагае генерал будаваць кар’еру свайму сыну-дыпламату.

— Гэта плёткі, што я быццам бы дапамагаю сыну рабіць кар’еру, — вельмі спакойна адказаў Юрый Крывашэеў.

— Зразумейце мяне правільна, я не хацеў бы даваць нейкія каментарыі на гэтую тэму. Мой сын бліскуча скончыў вышэйшую навучальную ўстанову. А я не ўвесь час на гэтай высокай пасадзе, таму навошта гаварыць пра тату, калі сын вучыцца і працуе самастойна? Давайце, калі ласка, будзем прыстойнымі і чэснымі…

Падзяліцца навіной: 
Марына Коктыш, Народная воля

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некаторыя жартам называюць пасаду першага сакратара Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Савеце Еўропы ў Страсбургу трамплінам для генеральскіх сыноў. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика