ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы
12.10.2010 10:49
—
Новости Общества
|
Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў былога міністра і кандыдата ў прэзідэнты Міхаіла Марыніча ахвярай палітычнай расправы. Беларускі суд у снежні 2004 года палічыў Марыніча вінаватым у крадзяжы аргтэхнікі, якая належала пасольству ЗША, і прысудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі. Камітэт ААН знайшоў, што працэс не быў справядлівым і незалежным, а ў ходзе следства апазіцыянера катавалі. У турме ў Марыніча здарыўся інсульт. ААН рэкамендаваў беларускім уладам забяспечыць Міхаілу Марынічу належнае лекаванне і выплаціць яму кампенсацыю.Справы ў Камітэце ААН разглядаюцца працяглы час і грунтоўна. Рашэнні Камітэта важныя для рэпутацыі краіны. Падзяліцца навіной:
Сяргей Гезгала Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ААН рэкамендаваў беларускім уладам забяспечыць Міхаілу Марынічу належнае лекаванне і выплаціць яму кампенсацыю.
|
|