Смерць Бябеніна будуць расследваць эксперты Скотланд-Ярду?. 21.by

Смерць Бябеніна будуць расследваць эксперты Скотланд-Ярду?

13.10.2010 02:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Група незалежных экспертаў Скотланд-Ярду збіраецца "вывучаць матэрыялы праверкі па факце смерці" Алега Бябеніна. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісце з Міністэрства ўнутраных спраў РБ, які ГА "БАЖ" атрымала днямі з МУС.

З ліста вынікае, што лонданскія эксперты павінны былі прыехаць у Беларусь 10 кастрычніка.

Між тым, усе спробы высветліць, пра якіх экспертаў ідзе гаворка, ні да чаго не прывялі. Ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС заявілі, што, паколькі ход следства курыруе пракуратура, уся інфармацыя будзе ў гэтым ведамстве. А начальнік аддзелу інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Пракуратуры РБ Пётр Кісялёў запэўніў БАЖ, што гаворка ідзе пра экспертаў АБСЕ, якія прыедуць толькі ў канцы кастрычніка. Праўда, паводле прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных, яны павінны прадстаўляць не Вялікабрытанію, а Нарвегію і Швецыю.



Ліст з МУС, датаваны 8-м кастрычніка, падпісаў асабіста міністр Анатоль Куляшоў. Ён нагадаў, што праверку па факце смерці Бябеніна праводзіць пракуратура Мінскай вобласці, а "ход праверкі знаходзіцца на кантролі ў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь".

"У адпаведнасці з даручэннямі следчага пракуратуры, які праводзіць праверку па дадзеным матэрыяле, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў аказваецца неабходная дапамога ў правядзенні канкрэтных мерапрыемстваў", — гаворыцца ў лісце.

"Паводле заключэння судова-медыцынскай экспертызы ад 24.09.2010 № 345/10 смерць Бябеніна А. М. надышла ў выніку механічнай асфіксіі ў сувязі са сцісканнем органаў шыі пятлёй пры павешанні. Прыкмет пасмяротнага накладання пятлі на шыю Бябеніна не ўстаноўлена", — паведамляе А. Куляшоў.

Нагадаем, што 6 верасня журналісцкая арганізацыя афіцыйна звярнулася да генпракурора Рыгора Васілевіча і міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова з заклікам "зрабіць усё магчымае для правядзення ўсебаковага, неперадузятага і празрыстага расследавання абставін гібелі Алега Бябеніна".

21 верасня з Генеральнай пракуратуры прыйшоў ліст з паведамленнем, што зварот перанакіраваны ў следчы аддзел пракуратуры Мінскай вобласці, які праводзіць праверку па факце смерці нашага калегі. Абласная пракуратура 30 верасня адказала, што "праверка па факце смерці Бябеніна А.М. праводзіцца ўсебакова і аб’ектыўна, у адпаведнасці з нормамі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Следствам адпрацоўваюцца розныя версіі гібелі Бябеніна".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Група незалежных экспертаў Скотланд-Ярду збіраецца "вывучаць матэрыялы праверкі па факце смерці" Алега Бябе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика