Журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку. 21.by

Журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку

15.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку на ХІІ з'ездзе грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў", які ўчора прайшоў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За 5 гадоў самы масавы творчы саюз, які цяпер налічвае больш як 2 тыс. членаў, актыўна ўдзельнічаў у вырашэнні стратэгічных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Старшынёй праўлення БСЖ на чарговы тэрмін выбраны галоўны рэдактар газеты "Рэспубліка" Анатоль Лемяшонак, першым намеснікам старшыні — Георгій Сакалоўскі. У рабоце з'езда прыняла ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Дэлегаты ХІІ з'езда Беларускага саюза журналістаў прынялі зварот наконт асвятлення кампаніі па выбарах Прэзідэнта Беларусі. У ім падкрэсліваецца, што ў такія перыяды, як правіла, абвастраецца палеміка ў СМІ. Беларускі саюз журналістаў заклікае ўсіх калег, як у Беларусі, так і за мяжой, якія асвятляюць сітуацыю ў рэспубліцы, памятаць пра кодэкс прафесійнай этыкі, не ставіць палітычную мэтазгоднасць вышэй за паняцці абавязку і гонару. У звароце зроблены ўпор на тое, што "СМІ не павінны станавіцца інструментам нагнятання напружанасці, раздування канфліктаў, распаўсюджвання правакацыйных чутак, рыторыкі нацыянальнага эгаізму. Яны павінны быць праваднікамі ідэй стварэння і маральнасці, цярпімасці і супрацоўніцтва, сродкам пошуку ўзаемаразумення і ўмацавання ўзаемапавагі паміж краінамі і людзьмі". БСЖ у перыяд перадвыбарнай кампаніі будзе праводзіць маніторынг усіх СМІ, што працуюць у краіне, і пакідае за сабой права ў выпадку грубых парушэнняў прафесійнай этыкі публічна і галосна заяўляць аб такіх фактах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Журналісты намецілі стратэгію работы на чарговую пяцігодку на ХІІ з'ездзе грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз журналістаў", які ўчора прайшоў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика