Амбасадар Ізраіля Эдзі Шапіра пакіне Беларусь. 21.by

Амбасадар Ізраіля Эдзі Шапіра пакіне Беларусь

15.10.2010 10:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Эдзі Шапіра ў найбліжэйшы час пакіне краіну. Рэч у тым, што дыпламат атрымаў новае прызначэнне — ён узначаліць генеральнае консульства Ізраіляя ў Санкт-Пецярбурзе. Хто ўзначаліць амбасаду ў Мінску пакуль невядома.

Эдзі Шапіра быў прызначаны амбасадарам у Беларусі ў студзені 2009 года. Ён рэпатрыяваўся ў Ізраіль з Кішынёва, калі яму было 11 год. Ва ўніверсітэце Тэль-Авіва атрымаў першую акадэмічную ступень па эканоміцы і мэнэджмэнце, а таксама дыплом магістра па кіраванні бізнэсам.

Яго дыпламатычная кар’ера праходзіла ва Ўкраіне, Тайландзе і Расіі. Да Эдзі Шапіра інтарэсы Ізраіля ў Беларусі прадстаўляў Зэеў Бэн-Ар’е.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Эдзі Шапіра ў найбліжэйшы час пакіне краіну. Рэч у тым, што дыпламат атрымаў новае прызначэнне — ён узначаліць генеральнае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика