20 кастрычніка   — Сусветны дзень статыстыкі. 21.by

20 кастрычніка   — Сусветны дзень статыстыкі

20.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Афіцыйная статыстычная дзейнасць у сучасным грамадстве ўяўляе сабой адзін з найважнейшых інструментаў дзяржаўнага кіравання, арыентаваны на атрыманне поўнай, аб'ектыўнай і своечасовай інфармацыі пра сацыяльнае, эканамічнае, дэмаграфічнае і экалагічнае становішча краіны для выпрацоўкі дзяржаўнымі органамі кіраўніцкіх рашэнняў.

Прымаючы пад увагу асноватворнае значэнне ўстойлівага нацыянальнага статыстычнага патэнцыялу, Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб'яднаных Нацый пастанавіла абвясціць 20 кастрычніка 2010 года Сусветным днём статыстыкі, з тым, каб адсвяткаваць шматлікія дасягненні афіцыйнай статыстыкі і асноўныя каштоўнасці служэння, добрасумленнасці і прафесіяналізму.

Глабальная статыстычная сістэма ўпершыню адзначае сваё прафесійнае свята.

Дасягненні беларускай статыстыкі — гэта вынік сумеснай актыўнай працы органаў дзяржаўнай статыстыкі з ключавымі міністэрствамі, мясцовымі органамі выканаўчай улады, міжнароднымі арганізацыямі, замежнымі нацыянальнымі статыстычнымі службамі, вучонымі, рэспандэнтамі дзяржаўных статыстычных назіранняў і іншымі карыстальнікамі афіцыйнай статыстыкі.

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь віншуе ўсіх работнікаў дзяржаўнай статыстыкі, усіх рэспандэнтаў дзяржаўных статыстычных назіранняў і карыстальнікаў статыстычнай інфармацыі з Сусветным днём статыстыкі і жадае моцнага здароўя, невычэрпнага жыццёвага аптымізму і энергіІ, шчасця і поспехаў у працы на карысць нашай Радзімы.

Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйная статыстычная дзейнасць у сучасным грамадстве ўяўляе сабой адзін з найважнейшых інструментаў дзяржаўнага кіравання, арыентаваны на атрыманне поўнай,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика