Шэсць гадоў, як забілі Вераніку Чаркасаву. 21.by

Шэсць гадоў, як забілі Вераніку Чаркасаву

20.10.2010 09:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20 кастрычніка спаўняецца шэсць гадоў з дня забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай. Злачынства дагэтуль не расследавана.

Супрацоўніцу недзяржаўнай газэты «Салідарнасць» Вераніку Чаркасаву знайшлі 20 кастрычніка 2004 года мёртвай у сваёй кватэры. На целе было болей за сорак нажавых ранаў.

Следства распрацоўвала толькі побытавую версію забойства. Падазраванымі аб’явілі сына журналісткі Антося і яе айчыма Уладзіміра Мялешку, якія, паводле следства, заходзілі ў дзень забойства да Веранікі. Але тыя сваёй віны не прызналі.

Цяпер падазрэнні з іх афіцыйна знятыя. Новыя падазраваныя не з"явіліся.

Вераніка Чаркасава пахаваная на могілках у Калодзішчах пад Мінскам. У памяць калегі Беларуская асацыяцыя журналістаў запачаткавала творчы конкурс імя Веранікі Чаркасавай.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Мікулевіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Трагедыя адбылася 20 кастрычніка 2004 года. Забойцы і нават матывы дагэтуль не адшуканыя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика