Толькі факты
26.10.2010
—
Новости Общества
|
Запланаваны Праграмай скацыяльна-эканамічнага развіцця ўзровень пакрыцця насельніцтвам выдаткаў на паслугі ЖКГ — 62 працэнты — у 2010 годзе дасягнуты не будзе. Фактычна ён складзе 25 працэнтаў. Адной з прычын зніжэння ўзроўню пакрыцця выдаткаў насельніцтвам пры аплаце жыллёва-камунальных паслуг з'яўляецца рост цэн на энергарэсурсы. Так, кошт прыроднага газу для арганізацый ЖКГ узрос сёлета ў параўнанні з 2005 годам у 5,38 раза, тарыф на электрычнасць — у 3 разы. У той жа час за перыяд 2005—2010 гадоў сярэдняя заработная плата вырасла ў 2,48 раза, а рост плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі склаў 2,28 раза. Такім чынам, рост коштаў на энергарэсурсы значна перавысіў рост даходаў насельніцтва. Гэта і не дазволіла дасягнуть устаноўленага Праграмай паказчыка. У 2006—2010 гадах назіралася ўстойлівая тэндэнцыя па зніжэнні ўдзельнай вагі плацяжоў за паслугі ЖКГ у сукупным бюджэце сям'і. Так, для сям'і з трох чалавек, дзе двое працуюць, гэтая велічыня скарацілася ў зімовы перыяд на 1,6 працэнтнага пункта (з 9,7 працэнта ў студзені 2006 года да 8,1 працэнта ў студзені 2010 года), у летні перыяд — на 0,6 працэнтнага пункта ( з 5,9 працэнта да 5,3 працэнта за аналагічны перыяд). У бюджэце сям'і, дзе дарослыя працуюць у бюджэтнай сферы — у зімовы перыяд на 0,7 працэнтнага пункта ( з 10,9 працэнта да 10,2 працэнта, у летні захавалася на тым жа ўзроўні — 6,6 працэнта сукупнага даходу. Дынаміка змянення ўзроўню пакрыцця насельніцтвам затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг за 2000—2009 г. (%)Удзельная вага паслуг ЖКГ знізілася і ў сям'і двух пенсіянераў: у зімовы перыяд — на 4 працэнтныя пункты (з 18 працэнтаў да 14), у летні — на 1,5 працэнтнага пункта (з 9,7 працэнта да 8,2). Цяпер распрацаваная стратэгія работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2011-2015 гады, якая прадугледжвае скарачэнне аб'ёмаў бюджэтнага і перакроснага субсідзіравання. Згодна з ёй да 2015 года ЖКГ павінна выйсці на 60-працэнтны ўзровень пакрыцця выдаткаў насельніцтвам. Ул. інф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Запланаваны Праграмай скацыяльна-эканамічнага развіцця ўзровень пакрыцця насельніцтвам выдаткаў на паслугі ЖКГ — 62 працэнты — у 2010 годзе дасягнуты не будзе....
|
|