АБЗАЦ
26.10.2010
—
Новости Общества
|
100-гадовы рубеж пераадолелі 665 жыхароў Беларусі. Сярод рэгіёнаў традыцыйны лідар па колькасці доўгажыхароў — Гродзенская вобласць: на 1 кастрычніка тут налічвалася 156 чалавек ва ўзросце старэй за 100 гадоў. Нягледзячы на самую вялікую колькасць насельніцтва, на апошнім месцы знаходзіцца Мінск: тут усяго 67 жыхароў ва ўзросце ад 100 гадоў і старэй. Больш за 100 рыбакоў з 6 краін спаборнічаюць у лоўлі рыбы на летнюю вуду ў Заслаўі. Сёлета Беларусь стала гаспадыняй найбуйнейшых у Еўропе спаборніцтваў па спартыўнай лоўлі рыбы летняй паплавочнай вудай. Удзел у конкурсе прымаюць рыбаловы з Беларусі, Латвіі, Літвы, Расіі, Украіны, Эстоніі, аб'яднаныя ў 18 каманд. Ва ўловах чакаецца лешч, плотка, акунь, гусцяра, ёрш і ўклейка. Жыхар Брэста, ратуючыся ад пажару ў кватэры, скочыў з 3-га паверха і застаўся жывы. У цэнтр аператыўнага кіравання абласнога ўпраўлення МНС паступіла паведамленне пра пажар у 5-павярховым доме. На ліквідацыю пажару спатрэбілася 20 хвілін. Гаспадар кватэры, рабочы адной з будаўнічых арганізацый Брэста, пакінуў сваё жытло, якое гарэла, самастойна. З атручэннем чадам, пераломамі рэбраў і страсеннем галаўнога мозгу ён шпіталізаваны. Рабаўнік у Магілёўскім раёне прыкаваў жанчыну-вартаўніка наручнікамі да лесвіцы. Міліцыя вядзе пошук зламысніка, які спрабаваў абрабаваць адміністрацыйны будынак аднаго з агракамбінатаў. Невядомы ў масцы, пасля таго, як прыкаваў жанчыну, паспрабаваў узламаць сейф, але не змог зрабіць гэтага і знік. Міліцыя затрымала двух мінчан, якія скінулі ў Свіслач 5 лавак. Маладыя людзі 22 і 24-гадоў пасля застолля гулялі ўздоўж ракі Свіслач у раёне вуліцы Пуліхава. Лаўкі, якія стаялі на дарозе, яны адцягнулі да берага і скінулі ў ваду. На дно ракі пайшлі пяць лавачак. Але на гэтым прыгоды вандалаў не скончыліся. Іх увагу прыцягнуў веласіпедыст, які неасцярожна зачапіў аднаго з вясёлай кампаніі. Хуліганы паспрабавалі перагарадзіць яму зваротны шлях яшчэ адной лаўкай, але тут іх спынілі міліцыянеры. Заведзена крымінальная справа пра хуліганства. Акрамя таго ім належыць кампенсаваць кошт пяці патопленых лавак — па 500 тыс. рублёў за кожную. ПОЎНЫ АБЗАЦ У Маскве ў сышчыка МУРа сагналі джып. Аўтазгоншчыкі скралі джып Mіtsubіsі Оutlаndеr у легендарнага сышчыка Уладзіміра Мартыросава. У. Мартыросаў — 55-гадовы палкоўнік міліцыі, начальнік МУРа па барацьбе з кішэннымі крадзяжамі. Уладальнік пазадарожніка звярнуўся ў міліцыю з заявай пра тое, што машыну скралі ноччу ад яго дома па Рублёўскай шашы. Вышук машыны па гарачых слядах выніку не даў. Між тым, ёсць меркаванне, што аўтамабіль, хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час будзе знойдзены і вернецца да ўладальніка — як толькі зладзеі даведаюцца, каму ён належыць. Уладзімір Марціросаў на працягу 30 гадоў ловіць кішэннікаў і карыстаецца павагай у крымінальных кругах.Арменія спыніла экспарт жабаў з-за нерэнтабельнасці. Рашэнне Урада Арменіі звязанае з тым, што праграма вывазу земнаводных сябе не апраўдала. Экспарт прадстаўнікоў воднай фауны курыруецца ўрадам краіны не першы год. Аднак у 2010 годзе Арменія экспартавала галоўным чынам рыбу і ракаў. У той жа час пілотная праграма экспарту жабаў была прызнаная нерэнтабельнай. Летась з Арменіі было вывезена 600 кг жаб у Італію і 5 тон — у Францыю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арменія спыніла экспарт жабаў з-за нерэнтабельнасці. Рашэнне Урада Арменіі звязанае з тым, што праграма вывазу земнаводных сябе не апраўдала. Экспарт...
|
|