"Падчас сустрэчы ўсе пытанні вырашаныя, пацыент застаўся задаволены". 21.by

"Падчас сустрэчы ўсе пытанні вырашаныя, пацыент застаўся задаволены"

26.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

19 кастрычніка ў "Звяздзе" пад рубрыкай "Пытальнік" быў змешчаны матэрыял "Ніякага ліміту на кошт лекаў, што выпісваюцца грамадзянам, няма". Коратка нагадаем, што мы адказвалі на запыт Сцяпана Мяфодзьевіча Прыходзькі з г. Калінкавічы, які скардзіўся на адсутнасць участковага ўрача, які абслугоўваў бы іх вуліцу, а таксама наракаў, што людзі не ведаюць, якім чынам ім выпісваюцца лекі і на якую суму (быццам бы тут існаваў нейкі ліміт).

У адказ мы прыводзілі афіцыйнае рэагаванне з Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы, дзе гаварылася, што ўрач тэрытарыяльнага тэрапеўтычнага ўчастка, у зону абслугоўвання якога трапляла і вуліца, дзе пражываў чытач, знаходзіцца зараз у водпуску па доглядзе дзіцяці да трох гадоў, таму вуліцы замацаваныя за іншымі ўрачамі. А лекі выпісваюцца на падставе пастаноў урада і Міністэрства аховы здароўя.

Паколькі той адказ здаўся нам не поўным, мы патэлефанавалі ў бальніцу і дадаткова высветлілі, што, па-першае, вольнага спецыяліста, каб прызначыць на часова не "ахоплены" пастаянна замацаваным урачом участак, папросту няма; па-другое, нейкія ліміты на кошт лекаў, якія выпісваюцца грамадзянам, таксама адсутнічаюць; па-трэцяе, самі лекі прызначаюцца згодна з пратаколамі лячэння. Яшчэ ў бальніцы прыслухаліся да парады газеты звязацца з самім чытачом, пра што сведчыць яшчэ адзін афіцыйны ліст з медустановы.

"...Паведамляем, што 19.10.2010 г. з заяўнікам праведзеная асабістая сустрэча дома намеснікам галоўнага ўрача па медыка-сацыяльнай экспертызе і рэабілітацыі. Яму растлумачана, што выпіска лекаў адбываецца ўчастковым урачом па падставе агляду хворага і ў адпаведнасці з дзейнымі інструкцыямі.

Прыходзька С.М. азнаёмлены з пералікам лекавых сродкаў, якія могуць быць выпісаны на льготнай аснове, растлумачана, што кошт лекаў пры іх выпісцы не ўлічваецца і ўрач можа выпісваць неабходныя лекі незалежна ад іх цаны.

Прыходзьку С.М. паведамлена, што ён замацаваны для медабслугоўвання за ўрачом-тэрапеўтам Шостак, а таксама, што пры ўзнікненні пытанняў па медыцынскім абслугоўванні ён можа звярнуцца па тэлефоне... да намесніка галоўнага ўрача па медыка-сацыяльнай экспертызе і рэабілітацыі.

Падчас сустрэчы ўсе пытанні, указаныя ў звароце, вырашаныя і вынікамі сустрэчы Прыходзька С.М. застаўся задаволены".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
19 кастрычніка ў "Звяздзе" пад рубрыкай "Пытальнік" быў змешчаны матэрыял "Ніякага ліміту на кошт лекаў, што выпісваюцца грамадзянам, няма". Коратка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика