Гучанне скрозь стагоддзі. Заўтра ў Палацы Рэспублікі выступіць Польскі дзяржаўны ансамбль песні і танца “Mazowsze”
26.10.2010
—
Новости Общества
|
Ансамбль, які сёння называюць паслом польскай культуры, існуе больш за 60 гадоў. За яго спінай — каля сямі тысяч канцэртаў у пяцідзесяці краінах свету, сустрэчы з каралямі і прэзідэнтамі, сусветна вядомымі дзеячамі культуры і навукі. Цяжка ўзгадаць калектыў, падобны да “Mazowsze” з пункту гледжання яго рэпутацыі, гісторыі і аўтэнтычнасці. У рэпертуары ансамбля — народныя песні і танцы 41 польскага рэгіёна, музыка Шапэна, Манюшкі, творы Міхаіла Клеафаса Агінскага, Юзэфа Эльснера, народная творчасць 50 краін свету: ад Кітая і Францыі да Аўстраліі і Бразіліі. Унікальны гардэроб удзельнікаў ансамбля — каля паўтары тысячы касцюмаў са срэбнымі паясамі і старажытнымі галаўнымі ўборамі. Некаторым кашулям — больш за сто гадоў! Гэта сапраўды бясцэнная калекцыя адзення. Мінчан чакае дзівоснае двухгадзіннае шоу з пераапрананнем, неверагоднымі па і чыстым непаўторным гучаннем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ансамбль, які сёння называюць паслом польскай культуры, існуе больш за 60 гадоў.
|
|