Канстанцін СУМАР: “Праблемы людзей мы павінны вырашаць штодня”. Прамыя тэлефонныя лініі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, як і асабісты прыём у раёнах, сталі традыцыйнай формай зносін кіраўніка з жыхарамі рэгіёна. 21.by

Канстанцін СУМАР: “Праблемы людзей мы павінны вырашаць штодня”. Прамыя тэлефонныя лініі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, як і асабісты прыём у раёнах, сталі традыцыйнай формай зносін кіраўніка з жыхарамі рэгіёна

26.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Канстанцін СУМАР: “Праблемы людзей мы павінны вырашаць штодня”.
Прамыя тэлефонныя лініі старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара, як і асабісты прыём у раёнах, сталі традыцыйнай формай зносін кіраўніка з жыхарамі рэгіёна.

Чарговы дыялог адбыўся днямі. Магчымасцю пагутарыць з губернатарам скарысталіся амаль сорак чалавек. Пытанні, як заўжды, датычылі найперш работы грамадскага транспарту, рамонту жылля ды яго абслугоўвання, таксама якасці будаўніцтва, іншых жыццёва важных праблем.

Тэлефанаванні спыніліся за 20 хвілін да заканчэння вызначанага часу. Відаць, дазваніліся ўсе, хто хацеў. У гэтым Канстанцін Андрэевіч убачыў добры знак: “Гэта гаворыць аб тым, што над вырашэннем надзённых праблем мы працуем штодня — праблемных момантаў становіцца ўсё менш”.Павышэнне ўзроўню жыцця людзей у родным краі, паляпшэнне камфортнасці нашых гарадоў і вёсак маюць на мэце рэгіянальныя, дзяржаўныя, міжнародныя праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, якіх сёння на Брэстчыне рэалізуецца не адзін дзесятак.Пад заслону пяцігодкі рэгіён прыйшоў з неблагімі вынікамі. А наперадзе новыя высокія задачы: тэмп росту практычна па ўсіх паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011—2015 гады будзе павялічаны ў 1,8 раза. Планы сур’ёзныя, але іх можна і неабходна выконваць, бо менавіта вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаюць узровень нашага жыцця, ствараюць настрой і стымулююць жаданне працаваць ды натхняюць на новыя здзяйсненні, адзначае Канстанцін Сумар, засяроджваючы ўвагу на асноўных праграмах, ажыццяўленне якіх будзе ісці і далей.Многія, нават замежныя, эканамісты заўважаюць, што  наша дзяржава забяспечыла беспрэцэдэнтныя льготы для ўсіх жадаючых працаваць у малых гарадах. Гэта і вызваленне ад падаткаў, і льготны продаж аб’ектаў, і нават дармовая перадача пад рэалізацыю інвестпраектаў невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці, а таксама выдача пазык пад стварэнне новых працоўных месцаў.Толькі летась у малых гарадах арганізавана 48 новых вытворчасцей, якія далі магчымасць працаўладкавацца амаль тысячы чалавек.З пачатку рэалізацыі дзяржпраграмы ў малыя гарады вобласці прыцягнута 2,8 трыльёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал.За апошнія гады рэалізавана 12 найважнейшых уключаных у праграму інвестыцыйных праектаў, сярод якіх — арганізацыя вытворчасці хімічных сродкаў аховы раслін у Бярозе, будаўніцтва цэха па вытворчасці плодаагароднінных кансерваў у Ляхавічах, тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасці на Пружанскім малочным камбінаце, выраб труб са сшытага поліэтылену і будаўніцтва спартыўнай залы з басейнам у Камянцы.Інтэнсіўна развіваецца і гандлёвая інфраструктура. За апошнія два гады ў малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах адкрылася амаль сто магазінаў (пры заданні 30) і 17 аб’ектаў грамадскага харчавання, што больш як удвая перакрывае даведзеныя паказчыкі.Толькі за мінулы год тут створана больш за 5,2 тысячы новых працоўных месцаў. Найважнейшым фактарам эканамічнага росту застаецца малое і сярэдняе прадпрымальніцтва. За мінулы год колькасць прадпрыемстваў у малых гарадах і пасёлках узрасла больш як на 12 працэнтаў.За пяць гадоў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла ў аграгарадкі пераўтвораны 188 сельскіх населеных пунктаў, сёлета да іх далучаецца яшчэ 34, і заданне будзе выканана.Вытворча-сацыяльную накіраванасць мае і прынятая сёлета праграма развіцця Прыпяцкага Палесся, у якую ўвайшлі таксама Лунінецкі, Столінскі і Пінскі раёны Брэстчыны. Сярод галоўных прыярытэтаў тут як павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямель ды інтэнсіфікацыя сельгасвытворчасці, так і развіццё прамысловага комплексу, турыстычнай інфраструктуры на аснове рацыянальнага выкарыстання прыродна-кліматычных рэсурсаў...“Такім чынам, сёння мы маем неабходную заканадаўчую базу і аказваем усебаковую дзяржаўную падтрымку на рэспубліканскім і мясцовым узроўнях тым суб’ектам гаспадарання, якія наладжваюць сваю дзейнасць у малых гарадах і на вёсцы”, — адзначае Канстанцін Сумар. Гэта спрыяе актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, стымуляванню вытворчасці і рэалізацыі тавараў ды паслуг, а таксама прыцягненню замежных інвестыцый у далейшае развіццё малых гарадоў і пасёлкаў Брэстчыны.

 
 
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика