Памеры дзіцячых дапамог Узрастуць з лістапада на 3 %. 21.by

Памеры дзіцячых дапамог Узрастуць з лістапада на 3 %

28.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Гэта абумоўлена зацвярджэннем новага бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (з 1 лістапада 2010 года па 31 студзеня 2011 года ён складзе Br283 тыс. 50).

Такім чынам, з 1 лістапада гэтага года штомесячная дапамога па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту трох гадоў складзе Br283 тыс. 50, пасля дасягнення трох гадоў — Br84 тыс. 920. Аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці дасягне Br1 млн 415 тыс. 250, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей беларускія сем'і будуць атрымліваць Br1 млн 981 тыс. 350. Аднаразовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, з лістапада гэтага года складзе Br283 тыс. 50.

Нагадаем, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта з 1 студзеня 2010 года павялічаны памер штомесячнай дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў з 80 % да 100 % бюджэту пражытачнага мінімуму. Сёлета памеры дзіцячых дапамог ужо пераглядаліся тройчы ў сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму — з 1 лютага, з 1 мая і з 1 жніўня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Гэта абумоўлена...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика