Последние новости в обществе  Беларуси и мира. 21.by

28.10.2010 13:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кампанія «Heineken у Беларусі» прыняла рашэнне пачаць вытворчасць безалкагольнага піва, паведаміў кіруючы дырэктар «Heineken у Беларусі» Аляксей Чарняеў.

«Мы пачалі вытворчасць пробных партый безалкагольнага піва — „Zlaty Bazant безалкагольны“. Плануем, што да пачатку снежня наш новы прадукт паступіць у розніцу», — сказаў ён.

Паводле слоў Чарняева, вытворчасць безалкагольнага піва з’яўляецца чарговым імпартазамяшчальным праектам «Heineken у Беларусі».

«Зараз безалкагольнае піва мы ў Беларусь імпартуем. Вывад на беларускі рынак новага брэнду дазволіць нам адмовіцца ад імпарту безалкагольнага піва», — заявіў кіруючы дырэктар.

Ён таксама выказаў надзею, што кошт вырабленага ў Беларусі безалкагольнага піва будзе ніжэйшы за кошт імпартнага.

Доля імпарту на піўным рынку краіны складае прыблізна 30%. Кампанія «Heineken у Беларусі» ўзяла на сябе абавязацельства замяніць частку імпартных брэндаў мясцовай вытворчасцю.

Першы крок у гэтым кірунку быў зроблены 1 верасня 2008 года з пачаткам выпуску ў Беларусі брэнду «Доктар Дызель». У межах праекта імпартазамяшчэння ў маі 2009 года была запушчана вытворчасць аўстрыйскага піва Gosser, у лістападзе мінулага года — славацкага піва Zlaty Bazant (алкагольны сегмент).

Зараз у брэнд-партфель «Heineken у Беларусі» ўваходзяць таксама тры мясцовыя піўныя брэнды — «Баброў», «Рэчыцкае» і «Дняпроўскае».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія «Heineken у Беларусі» прыняла рашэнне пачаць вытворчасць безалкагольнага піва, паведаміў кіруючы дырэктар «Heineken у Беларусі» Аляксей...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика