Задаволіліся збольшага перакладам на англійскую, эксгумацыі цела не будзе. 21.by

Задаволіліся збольшага перакладам на англійскую, эксгумацыі цела не будзе

28.10.2010 13:39 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эксперты АБСЕ з Нарвегіі і Швецыі, якія прыбылі 25 кастрычніка ў Мінск для азнаямлення з матэрыяламі па справе аб гібелі журналіста Алега Бябеніна, практычна завяршылі сваю працу.

Пра гэта паведамілі ў Генеральнай пракуратуры. Паводле звестак суразмоўцы агенцтва, судоваму медыку і крыміналісту, якіх вызначыў цэнтральны офіс АБСЕ ў Вене,

хапіла перакладзеных для іх на англійскую мову матэрыялаў расследавання беларускіх праваахоўных органаў.

Замежныя спецыялісты наведалі месца здарэння ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёна, былі на лецішчы Бябеніна, сустрэліся з яго сябрамі і тымі, хто ў ліку першых убачыў журналіста ў пятлі.

Паводле наяўнай інфармацыі, 28 кастрычніка эксперты маюць намер сустрэцца з лідарам кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым, у камандзе якога Бябенін быў адной з ключавых фігур.

Эксгумацыі цела загінулага, хутчэй за ўсё, не будзе, паведамілі ў Генпракуратуры.

Чакаецца, што еўрапейскія эксперты пакінуць Мінск 29 кастрычніка.

Нагадаем, цела журналіста, якое вісела ў пятлі, было знойдзена ў яго дачным доме прыблізна ў 19.00 3 верасня. Органы пракуратуры правяраюць версію аб забойстве і інсцэніроўцы самагубства Бябеніна. Правядзенне праверкі па факце гібелі Бябеніна завяршаецца 3 лістапада.

***

Алег Бябенін нарадзіўся ў 1974 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990-х гадах працаваў намеснікам галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты «Имя». Заснаваў у 1998 годзе сайт charter97.org і быў яго кіраўніком. У яго засталіся жонка і два сыны.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперты АБСЕ, якія прыбылі ў Мінск для азнаямлення з матэрыяламі па справе гібелі Алега Бябеніна, практычна завяршылі працу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика