Nеmіrоff — беларуская гарэлка. 21.by

Nеmіrоff — беларуская гарэлка

29.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вытворчасць напояў пад сусветна вядомым брэндам Nеmіrоff распачынаецца ў Беларусі.

Вытворчасць прадукцыі кампаніі Nеmіrоff наладжваецца на магутнасцях РУП "Мінск Крышталь". Гаворка пра напоі лінейкі класічных гарэлак — "Няміраўская", "Пшаніца ўкраінская адборная", "Азімая ўкраінская адборная", "Жытняя ўкраінская адборная" і "Nеmіrоff Лімон". Пры гэтым напоі вырабляюцца з беларускай сыравіны і па класічных рэцэптурах — з кантролем якасці спецыялістамі кампаніі Nеmіrоff. Інакш кажучы, гарэлка не будзе адрознівацца ад той, што вырабляецца ва Украіне.

Што ж да цаны, то для большасці беларусаў яна будзе прымальнай — 12 800 рублёў на пляшку.

Квота кампаніі Nеmіrоff на беларускім рынку вызначана ў 1 млн дал. у год. У выніку чакаецца, што наш рынак будзе цалкам забяспечаны класічнай гарэлкай кампаніі ўнутранага разліву. Прычым, адзначыў старшыня канцэрна "Белдзяжхарчпрам" Іван ДАНЧАНКА, выкарыстанне айчынным прадпрыемствам вядомага брэнда дазволіць павялічыць паступленні ў беларускі бюджэт і экспарт гарэлкі. На бліжэйшы час тут вызначана мэта — 10 працэнтаў гарэлкі, вырабленай у Беларусі, павінна прадавацца за мяжой. І ў тым ліку гэта стане магчыма дзякуючы вытворчасці па ліцэнзіях іншаземных кампаній.

Дарэчы, варта заўважыць, што кампанія Nеmіrоff з'яўляецца адным з агульнапрызнаных вытворцаў алкагольных напояў у Еўропе і экспартуе сваю прадукцыю ў 55 краін свету.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вытворчасць напояў пад сусветна вядомым брэндам Nеmіrоff распачынаецца ў Беларусі. Вытворчасць прадукцыі кампаніі Nеmіrоff наладжваецца на магутнасцях РУП "Мінск...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика