РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

29.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юбілейныя "Званы Сафіі"

У Полацку ў 15-ы раз праходзіць міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі". "Зорныя" выканаўцы з Беларусі, Аўстрыі, Польшчы іншых краін бяруць удзел у гэтай культурнай падзеі.

Як расказалі "Звяздзе" ў аддзеле культуры Полацкага гарвыканкама, юбілейны фестываль сёлета праводзіцца ў рамках беларускай акцыі "Культурная сталіца". Прысвячаецца яшчэ аднаму юбілею — споўнілася 25 гадоў арганнай зале Сафійскага сабора.

Нагадаем, што першым сярод беларускіх гарадоў культурнай сталіцай з падачы кіраўніцтва Міністэрства культуры стаў менавіта Полацк. Гэты правінцыйны горад за апошнія гады вельмі папрыгажэў. Тут з вялікай цеплынёй зберагаюць тое, што дасталася нам ад продкаў. Рамантуюць, рэканструююць будынкі і храмы, з нуля аднаўляюць і ставяць новыя помнікі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.   На праспекце Дзяржынскага пабудуюць дом даўжынёй 700 метраў

На цотным баку праспекта Дзяржынскага плануецца пабудаваць 15-павярховы жылы дом даўжынёй 700 метраў. Пачнецца ён ад вуліцы Хмялеўскага і дойдзе да праспекта Жукава.

Як расказала галоўны архітэктар праекта Галіна Перліна, дом задуманы неперарыўным, ён будзе ўзвышацца нават над праезнай часткай вуліцы Шчорса: вялікая арка дазволіць транспарту рухацца па ёй. Прычым частка будынка каля скрыжавання праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса павінна мець паўкруглую ўвагнутую форму. Такім чынам, тут застанецца месца для пляцоўкі, дзе з часам могуць з'явіцца фантаны, скульптуры і іншыя элементы добраўпарадкавання. Непадалёк размесцяцца ўваходы на станцыю метро "Грушаўская". Два ніжнія паверхі новага будынка зоймуць грамадскія аб'екты.

Да чс па хакеі 2014 года ў сталіцы пабудуюць і рэканструююць 20 гасцініц

Гэта дазволіць штогод прымаць каля мільёна турыстаў. Сёння пры поўнай загрузцы сталічныя гатэлі здольныя прыняць толькі 600—700 тыс. чалавек у год. Цяпер у Мінску 28 гасцініц, у якіх можна размясціць 5,5 тыс. чалавек. Пасля ўзвядзення новых і рэканструкцыі дзейных гатэляў колькасць месцаў у іх вырасце амаль да 11 тыс.

"Мінск—Навіны".   У Стамбул — па электронным білеце

Нацыянальная кампанія "Белавія" дала магчымасць пасажырам набываць электронныя білеты для палётаў з Мінска ў Стамбул.

У такога білета ёсць мноства пераваг, тлумачаць у кампаніі. Яго немагчыма згубіць ці страціць, паколькі ўся інфармацыя пра падарожжа надзейна захоўваецца ў сістэме браніравання. Электронны білет можна выслаць па электроннай пошце сябрам ці родным. Паколькі сістэмы рэгістрацыі і браніравання звязаныя паміж сабой, працэдура рэгістрацыі ў аэрапорце пройдзе хутчэй.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбілейныя "Званы Сафіі" У Полацку ў 15-ы раз праходзіць міжнародны фестываль арганнай музыкі "Званы Сафіі". "Зорныя" выканаўцы з Беларусі, Аўстрыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика