Парламентарыі, яднайцеся!. 21.by

Парламентарыі, яднайцеся!

29.10.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускія заканадаўцы прынялі ўдзел у працы міжпарламенцкіх структур, якія гуртуюць краіны на постсавецкай прасторы. Трохдзённае знаходжанне парламентарыяў у Санкт-Пецярбургу было багатым на падзеі.

Кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА старшынстваваў на пасяджэнні Бюро Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС. Калегі абмеркавалі канцэпцыі Асноў працоўнага заканадаўства ЕўрАзЭС і Асноў заканадаўства аб рынку каштоўных папер. Разгледзелі рэкамендацыі па гарманізацыі заканадаўства ў розных галінах.

Лідар беларускай дэлегацыі паўдзельнічаў таксама ў пасяджэнні Савета ПА АДКБ. Падчас яго прааналізаваныя вынікі нефармальнага саміта ўдзельнікаў АДКБ (што прайшоў улетку ў Ерэване) і пленарнага пасяджэння ПА АБСЕ (летам у Осла). Парламентарыі абмеркавалі таксама ваенна-палітычную абстаноўку ў Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне калектыўнай бяспекі АДКБ. А на чацвёртым пленарным пасяджэнні ПА АДКБ старшынёй асамблеі абраны Барыс Грызлоў, лідар расійскай Дзярждумы. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі таксама вынікі работы па фарміраванні сістэмы крызіснага рэагавання ў рамках Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і ход рэалізацыі мерапрыемстваў па святкаванні 65-годдзя Вялікай Перамогі.

З удзелам У. Андрэйчанкі прайшло і пасяджэнне Савета МПА СНД. На мерапрыемстве разгледжаныя рэкамендацыі для міжнародных назіральнікаў СНД, ацэнены ход падрыхтоўкі праекта Дагавора аб зоне свабоднага гандлю. Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама прысутнічаў на трыццаць пятым пасяджэнні МПА СНД, дзе быў прыняты шэраг праектаў мадэльных законаў. У прыватнасці, аб ідэнтыфікацыйных дакументах новага пакалення, тэлемедыцынскіх паслугах, памежнай бяспецы і іншыя.

Напрыканцы прайшла міжнародная парламенцкая канферэнцыя "АБСЕ і СНД: новыя магчымасці і перспектывы", прысвечаная старшынству Казахстана ў АБСЕ. На ёй выступіў і кіраўнік беларускай дэлегацыі. Уладзімір Андрэйчанка акцэнтаваў, што Беларусь падтрымлівае ініцыятывы і прыярытэты, азначаныя Казахстанам, у тым ліку і правядзенне саміта ў Астане.

Знайшоўся час і для двухбаковых сустрэч. Спікер ніжняй палаты беларускага парламента сустрэўся са сваім таджыкскім калегам Ш.Зухуравым. Засяродзіліся яны найперш на ўмацаванні гандлёва-эканамічных сувязяў. Гутарка ішла пра пастаўкі беларускай тэхнікі ў Таджыкістан, стварэнне там сумесных прадпрыемстваў і зборачных вытворчасцяў, магчымасці перапрацоўкі таджыкскай сельгаспрадукцыі на тэрыторыі нашай краіны. Не абмінулі і тэму прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у нашай краіне 19 снежня. Спадар Зухураў запэўніў, што дэпутаты Маджлісі Олі (таджыкскага парламента) абавязкова возьмуць удзел у назіранні ў складзе місій МПА СНД і ПА АБСЕ.

Уладзімір Андрэйчанка правёў перамовы і са старшынёй ніжняй палаты казахстанскага парламента У. Мухамяджанавым, які налета наведае Беларусь. Абодва спікеры лічаць мэтазгодным пашырыць транзітнае супрацоўніцтва краін і максімальна выкарыстоўваць магчымасці Мытнага саюза. А спадар Мухамяджанаў нават акцэнтаваў імкненне кіраўніцтва сваёй краіны давесці аб'ём тавараабароту з Беларуссю да 1,5 млрд долараў ЗША.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія заканадаўцы прынялі ўдзел у працы міжпарламенцкіх структур, якія гуртуюць краіны на постсавецкай прасторы. Трохдзённае знаходжанне парламентарыяў у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика