Саннікаў і Міхалевіч падтрымалі заклік Мілінкевіча абвясціць дзень жалобы
01.11.2010 16:53
—
Новости Общества
|
Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў і Алесь Міхалевіч падтрымалі заклік лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча абвясціць Дзень нацыянальнай жалобы па ахвярах выбуху на прадпрыемстве «Пінскдрэў». Нагадаем, што колькасць памерлых у выніку выбуху ў цэху прадпрыемства 25 кастрычніка павялічылася на раніцу 1 лістапада да 14 чалавек. У заяве Андрэя Саннікава гаворыцца: «Выбух у Пінску і гібель людзей на фабрыцы «Пінскдрэў» — гэта трагедыя для ўсёй Беларусі. Хачу выказаць шчыра спачуванне родным і блізкім загінулых і пацярпелых падчас гэтага выбуху. Падтрымліваю заклік Аляксандра Мілінкевіча аб’явіць Дзень жалобы па ахвярам гэтай трагедыі» У заяве Алеся Міхалевіча зазначаецца наступнае: «За жыццё і здароўе многіх пацярпелых дактары змагаюцца цэлы тыдзень. А дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі надаюць гэтаму здарэнню меней увагі, чым звычайнаму візіту лідэра расійскіх камуністаў Зюганава. Упэўнены, каб такое здарылася ў самой Расіі, то сп. Зюганаў быў бы адным з першых, хто б заклікаў абвясціць жалобу. Я далучаюся да Аляксандра Мілінкевіча і прашу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абвясціць 2 лістапада днём нацыянальнай жалобы ў памяць аб загінулых». Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў і Алесь Міхалевіч падтрымалі заклік лідэра Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча абвясціць Дзень...
|
|