Наколькі, на ваш погляд, важная для грамадства і канкрэтнага чалавека гістарычная памяць? Спытала “НГ” у пачатку тыдня, на працягу якога і каталікі, і праваслаўныя ўспамінаюць сваіх продкаў
02.11.2010
—
Новости Общества
|
Леанарда ГАРАНІНАВА, пенсіянерка:— Гістарычная памяць вельмі патрэбная — і для продкаў, і для нашага пакалення. Моманты мінулага — гэта сапраўдныя ўрокі для нас, нашых дзяцей і ўнукаў. Моладзь трэба вучыць: хто не памятае мінулага, не мае будучыні. Юлія КАЗЛОВА, студэнтка БНТУ:— Немагчыма ўявіць сабе жыццё без традыцый, свят. У маім невялікім горадзе Чашнікі Віцебскай вобласці шырока святкуецца Купалле. Захаваць мінулае народа дапамагаюць архітэктурныя помнікі і музеі, што ў вялікай колькасці маюцца ў краіне. Нядаўна была ў музеі Якуба Коласа. Адна справа — чытаць кніжкі, іншая — ледзь не памацаць рукамі рэчы, якімі карыстаўся наш вялікі класік. Святлана ПАТАПЕНКА, выкладчык БНТУ:— Мы павінны ведаць свой радавод, сваіх продкаў, людзей, якія абаранялі нашу Радзіму. Памятаць павінны і тыя, хто мае багаты вопыт, і тыя, хто толькі нарадзіўся. Маладым трэба расказваць пра краіну, пра герояў, пра простых людзей. Напрыклад, мой прадзед быў печніком, а сама я атрымала вышэйшую адукацыю. Я ганаруся ім — ён быў лепшым печніком у Клічаўскім раёне. Міхаіл ЯФІМЕНКА, супрацоўнік Рэспубліканскага цэнтра алімпійскага рэзерву па гандболу:— У кожнага чалавека павінна быць нешта святое ў душы. Гэта наша памяць. Памяць пра свой род ці месца, дзе чалавек жыве. Няправільна жыць без гісторыі... Радуе, што скончыліся тыя часы, калі забаранялася хадзіць у царкву, на могілкі. Людзі зноў навучыліся памятаць. Іван ЛІННІК, студэнт Ваеннай акадэміі:— Памятаючы, мы падкрэсліваем сваю павагу да памерлых продкаў. Я ўдзячны сваёй маці-настаўніцы, якая паказала мне, як трэба адносіцца да гісторыі, прывучыла хадзіць у музеі, тэатры, шмат расказвала пра маіх бабуль і дзядуляў. Дзякуючы гэтаму я больш трывала і ўпэўнена адчуваю сябе ў жыцці. Вера БУЦЬКО, студэнтка Мінскага тэхналагічнага каледжа:— Як не схадзіць на могілкі да тых, хто некалі быў з намі, хадзіў па той жа зямлі, што і мы?! Не ўскласці кветкі ці не паставіць свечкі?! На памяці асноўваецца сучаснае грамадства. Гісторыя, як добры павучок, пляце срэбнае павуцінне ў памяці, злучаючы мінулае і сучаснасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Леанарда ГАРАНІНАВА, пенсіянерка:— Гістарычная памяць вельмі патрэбная — і для продкаў, і для нашага пакалення. |
|