Някляеў пералічыў ганарар за. 21.by

Някляеў пералічыў ганарар за

03.11.2010 14:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў пералічыў частку свайго ганарару за кнігу вершаў на рахунак дапамогі пацярпелым ад аварыі на «Пінскдрэве».

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Някляева Юлія Рымашэўская.

Дабрачынны рахунак, куды можна пералічваць сродкі ў дапамогу сем’ям загінулых і пацярпелым ад выбуху на заводзе «Пінскдрэў-ДСП», адкрыты Пінскай епархіяй і Пінскім гарадскім саветам дэпутатаў. «Някляеў сёння пералічыў на гэты рахунак тры мільёны рублёў — частку ганарару за кнігу вершаў», — сказала Рымашэўская.

Паводле слоў самога палітыка, «гэта — кропля ў моры». «Але ўсё ж, я пералічваю на разліковы рахунак частку свайго ганарару за апошні зборнік вершаў. Я заклікаю ўсіх неабыякавых дапамагчы па меры магчымасці пацярпелым у Пінску. Можа быць, наша грамадзянская салідарнасць стане прыкладам для тых, хто не палічыў патрэбным абвясціць нацыянальную жалобу. Мы не можам навучыць нашу дзяржаву дзейнічаць паводле прынцыпаў маралі, але мы можам дапамагчы тым, у чые сем’і прыйшлі гора і смерць», — сказаў Някляеў.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі, лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў пералічыў частку свайго ганарару за кнігу вершаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика