Рабавалі пад выглядам міліцыянераў. 21.by

Рабавалі пад выглядам міліцыянераў

04.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Мінску крымінальны "дуэт" адбіраў у пацярпелых грошы і мабільнікі. Першаму не пашчасціла, паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай, 37-гадоваму мужчыну, на якога злачынцы напалі каля апоўначы: каб збіць няшчаснага з панталыку, на яго нават спрабавалі надзець наручнікі. Сваёй ахвяры незнаёмцы адрэкамендаваліся супрацоўнікамі міліцыі, пасля чаго бессаромна пачалі шарсціць па кішэнях. "Ліпавым" праваахоўнікам пашчасціла, бо пацярпелы меў пры сабе вялікую суму грошай. Канфіскаваўшы ў яго 500 долараў ЗША і мабільны тэлефон, злачынцы зніклі. А праз некалькі дзён іх ахвярай стаў 26-гадовы мінчанін, якога гэты крымінальны "дуэт" па аналагічным сцэнарыі абрабаваў на прыпынку "Станцыя метро "Магілёўская". А ў хуткім часе аператыўнікі Заводскага РУУС устанавілі асобы зламыснікаў. Як высветлілася, такім чынам "падпрацоўваў" 27-гадовы работнік аднаго з прадпрыемстваў сталіцы, а дапамагаў яму ў гэтым беспрацоўны. Апошні, між іншым, не ўпершыню выйшаў на "вялікую дарогу", бо меў канфлікты з правасуддзем за рабаўніцтва раней.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску крымінальны "дуэт" адбіраў у пацярпелых грошы і мабільнікі. Першаму не пашчасціла, паводле звестак прэс-афіцэра Заводскага РУУС Тамары Рулінскай,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика