Маладзік: усе планы ўвасобяцца!. 21.by

Маладзік: усе планы ўвасобяцца!

05.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хочаце — верце...

Менавіта ў час, калі Месяц пачынае "расці" і трэба пачынаць новыя справы, арганізоўваць сустрэчы з разлікам на далейшыя перспектывы, а таксама здзяйсняць фінансавыя здзелкі. У апошняй жа чвэрці Месяца лепш заканчваць пачатыя справы, а новыя, глабальныя, не пачынаць.

На 9, 15, 19, 23, 29-ты месяцовыя дні лепш за ўсё не падпісваць ніякіх важных дакументаў, дамоў, не ўвязвацца ў рызыкоўныя авантурныя праекты і не ўладкоўвацца на новую працу.

14-ты месяцовы (не прапусціце яго) — выключна важны для пачатку любой важнай справы. Усё пачатае ў гэтыя месяцовыя суткі атрымоўваецца проста бліскуча.

Праяўляць актыўнасць, здзяйсняць хуткія і рашучыя дзеянні неабходна ў вогненных знаках — тады, калі Месяц знаходзіцца ў знаках Авена, Ільва і Стральца.

Месяц у зямных знаках Задыяка (Авен, Дзева, Казярог) спрыяе выкананню практычнай, аналітычнай працы.

Весці важныя перамовы, уладкоўваць сустрэчы і прэзентацыі лепш за ўсё тады, калі Месяц знаходзіцца ў паветраных знаках Задыяка (Блізняты, Шалі і Вадалей).

Месяц у водных знаках Задыяка (Рак, Скарпіён, Рыбы) — гэты выдатны час для творчых людзей, для заняткаў мастацтвам і для дабрачыннай дзейнасці. А цяпер пагаворым больш падрабязна пра гэта.

Месяц у Авене. Праяўляюцца такія якасці, як паспешнасць, нецярплівасць і імпульсіўнасць. У адносінах шануецца ініцыятыўнасць, адвага і арыгінальнасць. Аднак памятайце пра такт і дыпламатыю. Пачынайце усё, што патрабуе адвагі, рашучасці і хуткасці дзеянняў. Лепш пакінуць на потым дакладныя разлікі і справаздачы. Спрыяльныя кароткія дамовы і паездкі. Не варта займацца справамі, якія не вырашыць адным наскокам. Не варта падпісваць дамовы, складаць кантракты і весці важныя перамовы. Фінансы хутка распыляюцца. Не бярыце шмат наяўнасці, ёсць рызыка адразу ўсё патраціць. Часта — без карысці.

Месяц у Цяльцы. Характэрныя такія якасці, як запаволенасць рэакцый, няздольнасць хутка вырашаць надзённыя праблемы, флегматычнасць, настойлівасць, упартасць і жаданне больш зарабіць. Мысленне шматлікіх людзей становіцца больш выразным, грунтоўным, але разам з тым прызямлёным і марудлівым. Цялец — знак надзейнасці, устойлівасці, матэрыяльных назапашванняў. Гэтым варта скарыстацца. Таму Месяц у Цяльцы — гэта спрыяльны час для ўладкавання на новую працу, для афармлення фінансавых дамоўленасцяў, для адкрыцця рахунку ў банку. Добры час для вырашэння спраў, звязаных з нерухомасцю, для рашэння маёмасных пытанняў, для карпатлівай працы па любых напрамках: ад бухгалтарскіх справаздач да дробнага рамонту.

Месяц у Блізнятах. Выяўляюцца такія якасці, як актыўнасць, унушальнасць, таварыскасць, эмацыйная ўспрымальнасць. У гэты перыяд неабходна працягваць працу над старымі справамі, а за новыя лепш не брацца. Праекты, пачатыя ў дні Блізнят, вельмі часта застаюцца незавершанымі. Вельмі няўдалы час для пачатку рамонту: ён можа зацягнуцца на месяцы. Месяц у Блізнятах — гэта добры перыяд для хуткатэрміновых дзеянняў, перамоў, паездак, камандзіровак, збору любога роду звестак, журналісцкай працы, выступленняў перад аўдыторыяй. Камерцыйная дзейнасць праходзіць вельмі паспяхова, асабліва калі яна не звязана з маёмаснымі, гаспадарчымі і сямейнымі справамі. Негатыўны ўплыў Месяца ў Блізнятах звязаны з тым, што людзі не ў стане засяроджана і паглыблена займацца якім-небудзь адным відам дзейнасці. Ім хочацца ўвесь час кідацца з аднаго на іншае, складана ўседзець на месцы, таму магчымыя паспешныя дзеянні. А яны звычайна неэфектыўныя.

Месяц у Раку. Для гэтага перыяду характэрныя адчувальнасць, сентыментальнасць, эмацыйная няўстойлівасць, замкнёнасць. Месяц у Раку спрыяе правядзенню аперацый з нерухомасцю, антыкварыятам. Абяцаюць удалага завяршэння пачатыя тым часам судовыя справы. Гэта добры час для правядзення рэкламных кампаній і марскіх вандраванняў. Але не варта займацца новабудоўляй, пазычаць камусьці грошы, складаць кантракты.

Месяц у Льве. Упэўненасць у сабе, красамоўства, баявы дух, выдатны настрой.... Усё гэта добра. Але трэба ведаць, што ў такі перыяд павялічваецца схільнасць да рызыкі. Гэтыя дні ідэальныя для правядзення прэзентацый, для культурных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў. Можна схадзіць да начальства і запатрабаваць павышэння зарплаты ці проста наладзіць больш цесныя ўзаемаадносіны са сваім шэфам. Абавязкова выкарыстоўвайце гэты час: энергія б'е ключом цераз край, знайдзіце ёй годнае ўжыванне. Але пры Месяцы ў Ільве не варта афармляць грашовыя дакументы і дагаворы, трэба адкласці і справы з нерухомасцю.

Месяц у Дзеве. Праяўляюцца такія якасці, як практычнасць, пунктуальнасць, адказнасць, уважлівасць, рацыянальнасць, акуратнасць, асцярожнасць. У той жа час слаба працуе інтуіцыя. Гэта самы лепшы час для выканання работы, якая патрабуе вялікай дакладнасці і засяроджанасці — ад бухгалтарскай дзейнасці і складання рознага роду справаздач да тонкай, ювелірнай працы. Можна афармляць грашовыя дакументы, іншыя каштоўныя паперы, вэксалі, банкаўскія рахункі. Карысць прынясе вучоба. Поспех чакаецца ва ўсім, што звязана з навуковай работай, складанымі матэматычнымі разлікамі, вылічальнай тэхнікай. Не варта тым часам прымаць важныя рашэнні і займацца разборам глабальных пытанняў. Для гэтага нам не хапае інтуіцыі — здольнасці прадбачыць усе нюансы.

Месяц у Шалях. Гэта перыяд стабільнасці ў настроі, нерашучасці, схільнасць да ваганняў. Змяншаецца верагоднасць канфліктаў. Месяц у Шалях дае настрой на спакой і гармонію. Выдатны час для перамоў і сустрэч, якія патрабуюць дыпламатычных якасцяў. Варта часова адкласці прыняцце важных рашэнняў. У гэтыя дні лепш займацца справамі, якія патрабуюць хуткага завяршэння, якія павінны быць хутка аформлены і гэтак жа хутка скончаны.

Месяц у Скарпіёне. У гэтыя дні праяўляюцца такія якасці, як раздражняльнасць, агрэсіўнасць, нервовасць, нецярплівасць, схільнасць да дэпрэсій. Старайцеся менш кантактаваць з начальствам, паход да яго лепш адкласці. Партнёрскія сустрэчы лепш таксама звесці да мінімуму. Месяц у Скарпіёне — гэта лепшы перыяд для прыняцця самых рызыкоўных, самых сур'ёзных рашэнняў. Але не варта пачынаць новыя справы, брацца за новыя абавязкі, мець справы з нерухомасцю.

Месяц у Стральцу. Выяўляецца схільнасць да стабільнасці і парадку. Людзі становяцца больш спакойнымі і законапаслухмянымі. Павялічваецца цікавасць да грамадскай дзейнасці. Гэта адзін з лепшых перыядаў для заняткаў прававымі пытаннямі, для вырашэння юрыдычных праблем. Можна пачынаць новыя справы, паспяхова пройдуць далёкія паездкі і камандзіроўкі. Не рэкамендуецца займацца справамі, звязанымі з зямлёй ці будаўніцтвам.

Месяц у Казярогу. Для яго характэрныя адказнасць, рацыянальнасць, практычнасць, абвастраецца пачуццё абавязку, але ў адначасова павялічваецца абыякавасць і нават жорсткасць. Логіка працуе выдатна. Гэта неспрыяльны час для творчых людзей, для таго, хто звязаны з мастацтвам. Адначасова добра выконваецца работа, якая патрабуе дакладнасці, матэматычных разлікаў, строгага прытрымлівання інструкцый. Спрыяльны час для спраў з нерухомасцю, для пачатку важнай і сур'ёзнай навуковай працы. А вось у грашовых пытаннях магчымыя затрымкі і страты. Адкрыцця новых фінансавых магчымасцяў чакаць не даводзіцца. Не ўладкоўвайцеся на новую працу, не бярыце і не давайце ў доўг.

Месяц у Вадалеі. Праяўляюцца такія якасці, як прага незалежнасці, экстравагантнасць, таварыскасць, схільнасць да эксперыментаў, вынаходлівасць. Гэта час шанцавання. Добра пройдуць розныя новаўвядзенні, пераўтварэнні, авантурныя праекты. Спрыяльны перыяд для заняткаў навуковай дзейнасцю, даследаваннямі, выступленняў перад шырокай публікай. Не рэкамендуецца звяртацца да начальства і наогул наведваць дзяржустановы.

Месяц у Рыбах. Вас апануе сентыментальнасць, эмацыйнасць, адчувальнасць, абвострыцца інтуіцыя. Гэта выдатны час для творчых людзей, для пошуку фундатараў і дабрачыннай дзейнасці. Не час для разумовай дзейнасці: у вашых разліках могуць быць памылкі, думкі лунаюць дзесьці высока, праяўляецца цяга да фантазёрства, траціцца канкрэтыка. Справы, звязаныя з капіталаўкладаннем, ідуць не вельмі дрэнна; добра вырашаюцца юрыдычныя праблемы, можна пачынаць судовыя працэсы. Магчымы рост прыбыткаў у выніку прадуманых дзеянняў. Можна браць у доўг, афармляць крэдыт.

Вось што раіць нам Месяц. Спадзеючыся на яго, не губляйцеся і самі. І тады ўсё будзе добра!

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта ў час, калі Месяц пачынае "расці" і трэба пачынаць новыя справы, арганізоўваць сустрэчы з разлікам на далейшыя перспектывы, а таксама здзяйсняць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика