АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

06.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Польшчы згарэлі дзве беларускія фуры з бананамі. Гэта адбылося на тэрыторыі партовага тэрмінала ў Гданьску. Прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём або кароткае замыканне ў кабіне аднаго з аўтамабіляў. У выніку адбыўся выбух, ад якога і загарэліся фуры. Адзін з кіроўцаў атрымаў апёкі 2-й ступені, кіроўца другога аўтамабіля не пацярпеў. Матэрыяльны ўрон ацэньваецца больш як у 250 тыс. еўра.

Адзін чалавек загінуў і двое параненыя пры сутыкненні аўтобуса і матацыкла ў Чэрвеньскім раёне. За рулём матацыкла "Урал" сядзеў хлопец 1988 г.н., які меў толькі правы катэгорыі ВС (кіраванне матацыклам — гэта катэгорыя А). Ён выехаў на сустрэчную паласу, дзе і сутыкнуўся з аўтобусам ПАЗ. У выніку матацыкліст загінуў, а двое пасажыраў былі шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне ў цяжкім стане. Усе трое ехалі без моташлемаў.

Ваеннымі контрразведчыкамі ў Бабруйску затрыманы начальнік дзяржаўнай установы "Бабруйскае эксплуатацыйнае ўпраўленне Узброеных сіл". Падпалкоўнік падазраецца ў атрыманні хабару. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.

У Маладзечанскім раёне ад удару токам у сябе дома загінула 37-гадовая жанчына, настаўніца мясцовай школы. Прычынай трагедыі стаў падаўжальнік ад пральнай машыны. Без маці засталіся чацвёра непаўналетніх дзяцей. Без жонкі — муж, таксама настаўнік. Жанчына ў пральнай машыне мыла бялізну. Рукі былі мокрыя, а ў падаўжальніку, хутчэй за ўсё, аказаўся аголеным кантакт. Гаспадыня адной рукой дакранулася да падаўжальніка, другой — да ванны з вадой.

12-гадовы хлопчык амаль 20 хвілін вазіў па Кобрыне п'яную кампанію, пакуль не ўрэзаўся ў слуп. Руль хлопчыку даверыў гаспадар машыны, які жыў па суседстве. Ён папрасіў дзіця развезці кампанію па дамах. Сам ён пазбаўлены правоў за кіраванне ў нецвярозым стане. На гэты раз ён таксама быў не зусім цвярозы, як і тры яго прыяцелі. Па шчаслівай выпадковасці ніхто не пацярпеў. Адказнасць давядзецца несці як гаспадару машыны, так і бацькам хлопчыка.

Амаль паўсутак не працавала паромная пераправа праз Дняпроўска-Бугскі канал, што размешчаная на дарозе мясцовага значэння каля пасёлка Арэхаўскі ў Кобрынскім раёне. Пераправу заблакіравала затанулая легкавушка, якую з дапамогай спецтэхнікі выцягвалі супрацоўнікі МНС. Аўтамашына, якой кіраваў 34-гадовы жыхар Брэста, затанула каля 2 гадзін ночы. На шчасце, кіроўца і пасажыр паспелі выбрацца з яе. Першым дапамогу аказаў паромшчык, які на шлюпцы даставіў мужчын на сушу. Як выявілася, і кіроўца, і пасажыр ужывалі алкаголь. Яны пабылі ў гасцях у радні ў суседняй вёсцы і вырашылі пакатацца на пароме. Аднак не заўважылі, што шлагбаум закрыты і паром адчаліў. У выніку на поўнай хуткасці машына ўляцела ў ваду.

ПОЎНЫ АБЗАЦ  У Казахстане двухгадовая аматарка салодкага зачыніла маму ў ваннай, каб спакойна паласавацца варэннем, а жанчыну вызвалялі выратавальнікі. У Паўладары малая дзяўчынка падпільнавала, калі маці зайшла ў ванны пакой, і зачыніла дзверы на засаўку, а сама накіравалася да халадзільніка, адкуль дастала слоік са смакатой. У кватэры больш нікога не было. Жанчына паспрабавала выбіць дзверы, але гэта ёй не ўдалося. Тады яна пачала зваць на дапамогу. Суседзі выклікалі выратавальнікаў. Калі тыя праніклі ў кватэру, перад іх вачамі паўстала такая карціна: маці лямантуе ў ваннай, а шчаслівае дзіця на кухні даядае варэнне са слоіка.

У Тарэзе Данецкай вобласці цікаўны 3-класнік пакінуў паўгорада без газу. Гуляючы па мікрараёне, ён заўважыў трубу і вырашыў высветліць, ці круціцца засаўка. Хлопчык залез на трубу і пачаў круціць вентыль. Калі жанчына, што праходзіла міма, зрабіла яму заўвагу, ён збег, пакінуўшы механізм незачыненым. У выніку без газу засталіся 1200 кватэр. Падачу газу ўзнавілі толькі праз 2 гадзіны. Штраф і страты газаўшчыкоў аплацяць бацькі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Казахстане двухгадовая аматарка салодкага зачыніла маму ў ваннай, каб спакойна паласавацца варэннем, а жанчыну вызвалялі выратавальнікі. У Паўладары малая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика