Выступленне ў тэледэбатах у прамым эфіры негатыўна адаб'ецца на рэйтынгу кандыдатаў у прэзідэнты. 21.by

Выступленне ў тэледэбатах у прамым эфіры негатыўна адаб'ецца на рэйтынгу кандыдатаў у прэзідэнты

06.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такую думку выказаў учора журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, каментуючы прапановы шэрагу апазіцыйных структур. Ён наведаў рэдакцыю валожынскай раённай газеты і правёў прыём грамадзян у Валожынскім райвыканкаме, перадае БЕЛТА.

Некаторыя прадстаўнікі апазіцыйных партый выступаюць супраць трансляцыі тэледэбатаў у запісе. Паводле слоў Алега Праляскоўскага, гэта не будзе на руку выступаючым, паколькі не ўсе ўмеюць трымаць сябе перад камерай, і карэкціроўка неабходная. Так, у 2006 годзе пасля выступлення ў СМІ рэйтынг некаторых кандыдатаў упаў з 5-3 працэнтаў да 1,5 працэнта.

"Не вельмі шмат людзей умеюць выступаць перад камерай. Для кандыдатаў гэта (выступленне ў прамым эфіры. — Заўвага БЕЛТА) будзе антырэйтынг", — сказаў Алег Праляскоўскі.

Закранаючы яшчэ адну прапанову апазіцыянераў — забараніць СМІ рэдагаваць перадвыбарныя праграмы кандыдатаў у Прэзідэнты, Алег Праляскоўскі адзначыў, што прэтэндэнты на прэзідэнцкую пасаду маюць права апублікаваць усю інфармацыю, якая адпавядае беларускаму заканадаўству. Ніхто не дазволіць надрукаваць тэкст, у якім будуць змяшчацца заклікі да гвалтоўнага звяржэння ўлады, прысутнічаць элементы нацыяналізму, экстрэмізму. "Ёсць заканадаўства, у тым ліку крымінальнае, адміністрацыйнае, якое вызначае забароненую для распаўсюджвання інфармацыю", — падкрэсліў ён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую думку выказаў учора журналістам міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі, каментуючы прапановы шэрагу апазіцыйных структур. Ён наведаў рэдакцыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика