Чырвоны касцёл рыхтуецца да юбілею. Сто гадоў таму мінскі храм быў асвечаны і пачаў праводзіць набажэнствы
06.11.2010
—
Новости Общества
|
Касцёл святых Сымона і Алены рыхтуецца да значнай падзеі — стогадовага юбілею з дня свайго асвячэння. З гэтай нагоды 21 лістапада а 12-й гадзіне ў храме адбудзецца святочнае богаслужэнне. Урачыстую літургію ўзначаліць апостальскі нунцый у нашай краіне, арцыбіскуп Марцін Відавіч. З пропаведдзю да ўсіх вернікаў звернецца Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіраўнік каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч. На свята запрошаны шэраг высокіх гасцей, сярод якіх беларускія рымска-каталіцкія епіскапы, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прадстаўнікі амбасад і іншыя.— Сто гадоў з моманту асвячэння — вялікая падзея для нашага храма, — кажа настаўніца нядзельнай школы пры касцёле Часлава Млечка. — У гэты дзень мы абавязкова ўзгадаем вядомага беларускага фундатара Эдварда Вайніловіча, які пабудаваў Чырвоны касцёл у памяць аб сваіх дзецях. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Касцёл святых Сымона і Алены рыхтуецца да значнай падзеі — стогадовага юбілею з дня свайго асвячэння.
|
|