АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

10.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое цёплае надвор'е, як у гэтым лістападзе, бывае, на думку спецыялістаў, прыкладна раз на 10 гадоў. У прыватнасці, у 2000 годзе пачатак лістапада быў такім жа цёплым, як і сёлета. У канцы месяца, кажуць сіноптыкі, ёсць верагоднасць прарыву халодных паветраных мас на тэрыторыю Беларусі, і ападкі ўжо будуць у выглядзе снегу.

Іпадром і забаўляльны цэнтр коштам $165-180 млн плануецца пабудаваць у Беларусі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску генеральны дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі Віктар Міхадзюк. Паводле яго звестак, кошт самога іпадрома складзе $30- 50 млн — у залежнасці ад тэхналогій, якія будуць выкарыстоўвацца. Праект уключае будаўніцтва атэльнага і рэстараннага комплексаў, казіно, цэнтра адпачынку для дзяцей і спартыўнага комплексу.

У панядзелак гродзенскія памежнікі на кантрольнай памежнай паласе ўбачылі дарожку слядоў чалавека, які, напэўна, перасоўваўся басанож з Беларусі ў Літву. Хутка ад літоўскіх калег прыйшла інфармацыя пра затрыманне грамадзяніна Беларусі без дакументаў. Як высветлілася, беларускія памежнікі добра ведалі мужчыну — яго неаднаразова затрымлівалі на мяжы, ён мае 8 судзімасцяў. Апошнюю — за крадзеж і захаванне наркотыкаў. На волю выйшаў у верасні, а ў кастрычніку парушальніка затрымалі за спробу нелегальна перайсці мяжу. Тады яго толькі папярэдзілі і абавязалі заплаціць штраф. Зараз у дачыненні да парушальніка мяжы літоўскі бок завёў крымінальную справу.  ПОЎНЫ АБЗАЦ   З Нямецкага тэхнічнага музея ў Берліне скралі два лакаматывы і вагон. Невядомы мужчына прыйшоў да супрацоўнікаў музея і выдаў сябе за ўладальніка экспанатаў, якія былі на час перададзеныя ўстанове. Наглядальнікі аддалі яму ключы. Ён сагнаў лакаматывы і вагон па пуцях мясцовай чыгункі. Крадзеж выявілі толькі праз некалькі дзён, калі па лакаматывы з'явіўся іх сапраўдны ўладальнік. Прапажу і выкрадальніка шукаюць. Меркаванняў пра тое, хто б гэта мог быць, няма.

Немец па імені Бернд Оттавордэмгентшэнфельд (Bеrnd Оttоvоrdеmgеntsсhеnfеldе) прызнаны чалавекам з самым доўгім прозвішчам у Нямеччыне. Яно складаецца з 24 літар і з'яўляецца самым доўгім за ўсю гісторыю краіны, пацвердзілі эксперты з Універсітэта Ляйпцыга. 45-гадовы плітачнік з Рэйнскага рэгіёна прызнае, што нярэдка сутыкаецца з праблемамі, калі ўзнікае неабходнасць упісаць імя ў афіцыйны бланк альбо напісаць яго на адным баку свайго фургона. Ён часта скарачае імя для крэдытных картак, а яго жонка Сільвія і 14-гадовая дачка Надзін скарацілі свае прозвішчы да Гентшэнфельд. "Мой бацька хацеў даць мне яшчэ і другое імя, — кажа Бернд. — Але мая маці, на шчасце, яго спыніла".

За самы дарагі амлет у свеце трэба выкласці $1000. У рэстаране Nоrmа's, што размешчаны пры атэлі ў Нью-Ёрку, прапануецца пакаштаваць амлет за тысячу долараў. Такая дарагая страва атрымала назву Zіllіоn dоllаr Lоbstеr Frіttаtа. Гэтая Фрытата прапануецца з сырам, агароднінай, каўбасой і мясам. У цэлым жа для яе прыгатавання выкарыстоўваецца 6 яек, клюшні амара і 300 грамаў ікры сяўругі. Па словах шэф-кухара, яго яешня з'яўляецца самай унікальнай, самай смачнай і самай дарагой у свеце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За самы дарагі амлет у свеце трэба выкласці $1000. У рэстаране Nоrmа's, што размешчаны пры атэлі ў Нью-Ёрку, прапануецца пакаштаваць амлет за тысячу долараў. Такая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика