У Беларусі створаны ўмовы для з'яўлення сотавай сувязі чацвёртага пакалення. 21.by

У Беларусі створаны ўмовы для з'яўлення сотавай сувязі чацвёртага пакалення

12.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адпаведны ўказ № 578 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 лістапада. Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў дзеючае заканадаўства, якія ўдакладняюць умовы спагнання платы за выдзяленне радыёчастотнага спектра (РЧС) пры адабранні перспектыўных частот у дзеючых карыстальнікаў і прадастаўленні ўзамен новых частот у іншых палосах. Указ прыняты ў мэтах павышэння эфектыўнасці выкарыстання РЧС і пошуку палос радыёчастот для ўкаранення новых тэхналогій.

У выпадку змянення значэнняў раней выдзеленых палос РЧС юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам без павелічэння яго аб'ёму і без змянення іншых крытэрыяў, якія ўплываюць на разнік платы за выдзяленне РЧС, плата за выдзяленне РЧС не спаганяецца, паколькі для аператара ўмовы гаспадарання не змяняюцца. Калі ж аб'ём выдзеленага спектра павялічваецца, то за выдзяленне РЧС будзе спаганяцца плата, разлічаная як рознасць паміж памерамі гэтай платы па нядаўна прынятым і папярэднім рашэннях Дзяржаўнай камісіі па радыёчастотах пры Савеце бяспекі Беларусі, паколькі ўмовы гаспадарання для аператара паляпшаюцца. Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць разгортванню сеткі сотавай рухомай электрасувязі чацвёртага пакалення. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 578 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 лістапада. Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ў дзеючае заканадаўства, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика