У Глыбокім рыхтуюцца да Дня пісьменства. 21.by

У Глыбокім рыхтуюцца да Дня пісьменства

12.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле слоў старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца, на ўзроўні кіраўніцтва краіны ўжо дадзена дабро на правядзенні ў Глыбокім у 2012 годзе Дня беларускага пісьменства.

Ёсць час прывесці Глыбокае і іншыя населеныя пункты раёна ў парадак. У аблвыканкаме пры ўсім гэтым патрабуюць не займацца паказухай, знешнім лоскам, а каб прыемныя перамены на сабе адчулі тутэйшыя жыхары.

У прыватнасці, вялікую ўвагу будуць удзяляць рамонту жылых дамоў, дапамогуць і тым, хто жыве ў прыватным сектары. Зоймуцца аднаўленнем дарог, рамонтам і аснашчэннем усіх школ раёна, дзіцячых садкоў, устаноў культуры (у прыватнасці, бібліятэк) і гэтак далей. Атрымаюць увагу і ўстановы аховы здароўя. Дарэчы, запланавана будаўніцтва Лядовага палаца. Спадзяюцца на актыўны ўдзел каталіцкай і праваслаўнай царквы ў рамонце і рэстаўрацыі храмаў.

— Глыбоцкі раён мае багатую гісторыю. Тут фактычна нарадзіўся беларускі тэатр, Буйніцкі ствараў яго. Раён славіцца сваёй этнаграфічнай культурай, храмамі — як праваслаўнымі, так і каталіцкімі, якія захаваліся, — каментуе перспектыву правядзення Дня пісьменства губернатар. — Сухой — двойчы Герой сацыялістычнай працы, знакаміты канструктар самалётаў родам з гэтых месцаў. Трэба ўвекавечваць памяць знакамітых землякоў і не толькі іх. Што тычыцца сённяшняга дня раёна, у стварэнні валавога ўнутранага прадукту Глыбоцкі раён на пятым месцы ў Прыдзвінскім краі, на добрым узроўні аграрны сектар. Падчас падрыхтоўкі да святкавання пастараемся зрабіць Глыбокае непаўторным. Навядзём парадак у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, у школах...

У час падрыхтоўкі да Дня пісьменства атрымаюць "свежы подых" і такія населеныя пункты як Падсвілле і Пліса. У самім Глыбокім дадуць другое жыццё вакзалам.

У рамках развіцця ўсяго раёна будзе шмат чаго зроблена. Патрэбны сучасны прыдарожны сэрвіс, гасцініцы. Плануюць адкрыць птушкафабрыку, павялічыць значна збор збожжавых, больш актыўна спрыяць развіццю бізнэсу.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Глыбоцкі раён — Віцебск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле слоў старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Косінца, на ўзроўні кіраўніцтва краіны ўжо дадзена дабро на правядзенні ў Глыбокім у 2012 годзе Дня...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика