Трэцяму падазраванаму ў нападзе на пасольства Расіі выставілі абвінавачанне. 21.by

Трэцяму падазраванаму ў нападзе на пасольства Расіі выставілі абвінавачанне

12.11.2010 15:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Максіму Веткіну, затрыманам 4 лістапада ў Мінску, выстаўлена абвінавачанне ў нападзе на пасольства Расіі 30 жніўня і нападзе на будынак «Беларусбанка» ў ноч на 1 траўня.

Як падае сайт праваабарончага цэнтра «Вясна», Максім Веткін стаў трэцім абвінавачаным па справе аб хуліганскіх нападах, зробленых цягам года ў розных месцах Мінска і Салігорска

Як паведамлялася раней, усе эпізоды з нападамі былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэкса), паводле якой арыштаваныя Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч і Максім Веткін.

11 лістапада Мікалая Дзядка перавялі з мінскага СІЗА на Валадарцы ў Жодзіна. Прычыны пераводу пакуль невядомыя. Таксама ўдакладнены тэрмін затрымання Дзядка — да 6 лютага 2011 года.

Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч, якому таксама працягнуты тэрмін утрымання пад вартай, па ранейшаму ўтрымліваюцца ў турме на Валадарскага ў Мінску.


Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Максіму Веткіну, затрыманам 4 лістапада ў Мінску, выстаўлена абвінавачанне ў нападзе на пасольства Расіі 30 жніўня і нападзе на будынак «Беларусбанка» ў ноч на 1...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика