Доля стратных прадпрыемстваў сёлета істотна паменшылася. 21.by

Доля стратных прадпрыемстваў сёлета істотна паменшылася

13.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павелічэнне прамысловай вытворчасці ў Беларусі за 10 месяцаў года дасягнула 110,5 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарту і сувязі Міністэрства эканомікі Уладзімір Дзернавы.

Практычна ўсе галіны Беларусі сёлета вышлі на станоўчую дынаміку росту вытворчасці. Лепшыя паказчыкі па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці назіраюцца сёлета за 10 месяцаў у чорнай металургіі — 115 працэнтаў, у хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці — 113,4 працэнта і ў машынабудаванні — 114,3 працэнта. Невялікую, але станоўчую дынаміку прамысловага росту мае сёлета і паліўная прамысловасць.

Даволі паспяхова сёлета функцыянуюць буйныя машынабудаўнічыя заводы. Тэмп росту вытворчасці ў акцыянерным таварыстве "БАТЭ" за 10 месяцаў года склаў 145,7 працэнта, на РУП "Мінскі электрамеханічны завод імя Казлова" — 127 працэнтаў, на БелАЗе — 129,3 працэнта.

На працягу года паступова паляпшаюцца паказчыкі стабільнага развіцця прамысловай вытворчасці, бо на многіх прадпрыемствах павялічваецца доля доўгатэрміновых заказаў на тэрмін ад 3 месяцаў і нават больш за год.

Разам з тым, сёлета істотна паменшылася доля стратных прадпрыемстваў, якая цяпер складае 13 працэнтаў і з'яўляецца амаль найменшай за апошнія 10 гадоў.

На пачатак лістапада аб'ём складскіх запасаў адпавядае суме 5,4 трл рублёў, або 54 працэнты да сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці пры нарматыве да канца года 61 працэнт. З пачатку года запасы гатовай прадукцыі паменшыліся на прадпрыемствах Мінпрама ўжо на суму 397 млрд рублёў, у канцэрне "Белдзяржхарчпрам" — больш чым на 133 млрд рублёў.

Для больш паспяховага продажу айчыннай прадукцыі за мяжой сёлета ўжо створана 210 суб'ектаў тавараправоднай сеткі і 35 зборачных вытворчасцяў. Сёлета асвоены новыя рынкі збыту за мяжой. Напрыклад, Мінпрам пачаў прадаваць сваю прадукцыю ў такія краіны як Камерун, Маўрытанія, Малі, Албанія і Мальта. Адноўлены пастаўкі тэхнікі ў Анголу і Гвінею.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Павелічэнне прамысловай вытворчасці ў Беларусі за 10 месяцаў года дасягнула 110,5 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года, паведаміў начальнік галоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика