У новую школу — з новымі ведамі. 21.by

У новую школу — з новымі ведамі

13.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Менавіта такі падтэкст насілі ўрачыстасці ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна з нагоды адкрыцця новай сярэдняй школы. Асаблівасць гэтага мерапрыемства заключалася ў тым, што пажадаць шчаслівага плавання новай школе прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар (на фота справа). Яго прамова перад вучнямі, настаўнікамі, гасцямі насіла кароткі і зразумелы характар: нягледзячы на няпростыя эканамічныя ўмовы, дзяржава знаходзіць сродкі, каб будаваць такія палацы ведаў. Дарэчы, як пакрэсліў кіраўнік Брэстчыны, цяперашні будынак з усёй інфраструктурай, дзе яшчэ размясціўся і дзіцячы садок, каштаваў бюджэту прыкладна 12 мільярдаў рублёў. Але ж гэтыя ўкладанні ў інтэлектуальнае развіццё маладога пакалення беларусаў разлічаныя на перспектыву, акупяцца ўжо заўтра.

Канстанцін Андрэевіч асабліва засяродзіў увагу аўдыторыі на тым, што цяперашнія ўмовы навучання і прасторных і цёплых класах не ідуць ні ў якое параўнанне з тым, што было ў старой школе, якая знаходзіцца ў суседняй вёсцы Малахоўцы. Так што зараз застаецца толькі добра вучыцца. У пацвярджэнне сваіх слоў ён перадаў дырэктару гэтай навучальнай установы Аляксею ЖДАНОВІЧУ падарунак ў выглядзе інтэрактыўнай дошкі, а юным вучням — сімвалічны ключ ад школы. Газета "Звязда таксама ў даўгу не засталася. На правах выпускніка-медаліста Малахоўскай сярэдняй школы ўзору 1985 года аўтар гэтых радкоў ўручыў насценны і настольны фірменныя гадзіннікі з лагатыпам газеты. Сумесна з партнёрамі з кампаніі "Хатбер-М" была падорана вялікая колькасць школьна-пісьмовых рэчаў, ад імя Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы і ад сябе асабіста падарылі чатыры мячы: два футбольныя, валейбольны і гандбольны. Што называецца, вучыцца і спортам займацца.

Пасля сумеснага пераразання чырвонай стужкі разам з кіраўніком Баранавіцкага раёна Мікалаем Язубцом губернатар ў суправаджэнні гасцей адправіўся ў "краіну ведаў". Колькасць хімічных элементаў у табліцы Мендзялеева? Колькі ў метры дэцыметраў? А яшчэ — тэст на веданне беларускай мовы. Вучні з хваляваннем слухалі пытанні высокага госця, аднак адказы давалі правільныя. На развітанне Канстанцін Сумар пажадаў школьнікам і настаўнікам поспехаў у вучобе. А ў размове з дарослымі, якія абступілі губернатара і задавалі самыя разнастайныя пытанні, ён імкнуўся імгненна расстаўляць ўсе кропкі над "і". Дзяржава, сказаў Канстанцін Андрэевіч, на ўзроўні сельсавета, раённага альбо гарадскога выканаўчых камітэтаў, абласныя ўлады робяць усё, каб наша жыццё было максімальна камфортным. Калі ж ёсць факты безгаспадарчасці і чыноўніцкай валакіты, то з гэтым трэба неадкладна змагацца. Але ж многае ў навядзенні парадку як на зямлі, так і ў душы залежыць ад кожнага з нас. Таму падчас не варта скідваць праблемы на суседа, а ўзяцца вырашыць іх самому.

Слухачы ківалі галовамі ў знак ухвалы — значыць, словы губернатара аказаліся правільнымі. А цяпер — за працу

Уладзімір ЗДАНОВІЧ.

Мінск—Баранавічы  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавіта такі падтэкст насілі ўрачыстасці ў пасёлку Мірны Баранавіцкага раёна з нагоды адкрыцця новай сярэдняй школы. Асаблівасць гэтага мерапрыемства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика