Дзіцячы смех. У ім сэнс нашага жыцця, перакананы бацькі АсмалоЎскія. 21.by

Дзіцячы смех. У ім сэнс нашага жыцця, перакананы бацькі АсмалоЎскія

13.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Дзіцячы смех.
У ім сэнс нашага жыцця, перакананы бацькі АсмалоЎскія.

Ала Мікалаеўна і Міхаіл Уладзіміравіч Асмалоўскія з Клімавіч жывуць у чатырохпакаёвай кватэры. Тры гады назад іх шматдзетная сям’я павялічылася яшчэ на адну дзяўчынку з прытулку. Дзякуючы ім Наташа адчула цеплыню сямейнага ачага, бацькоўскі клопат пра яе, зразумела, як святкуецца дзень нараджэння, якім смачным водарам вее ад матуліных пірагоў...

На сваёй малой радзіме, у Смаленску, жанчына спаткала будучага мужа — наш зямляк Міхаіл Уладзіміравіч прыязджаў сюды ў госці да сястры. Праз некаторы час згулялі вяселле. Міхаіл Уладзіміравіч працуе слесарам-сантэхнікам у Клімавіцкіх электрычных сетках. Ала Мікалаеўна — прыёмная маці. Старэйшая ў сям’і — дачка Аксана. Яна ўжо і сама зведала радасць мацярынства — тры месяцы назад нарадзіла дачку Жасмін. Зараз Аксана выхоўвае немаўля, а таксама працуе ў САШ № 4 настаўнікам геаграфіі. А яе муж Асіф абараняе доктарскую дысертацыю ў Шры-Ланцы. Алёна — студэнтка Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў. Таццяна — повар у САШ № 4. Завочна павышае свой прафесійны ўзровень у тэхналагічным каледжы г.Магілёва. Валерыя і Наташа — чацвёртакласніцы. — Сярод маіх знаёмых нямала тых, хто выхоўвае прыёмных дзетак. Вось і мне захацелася прытуліць каго-небудзь. Са сваімі думкамі падзялілася з мужам, дочкамі. Яны падтрымалі мяне. Шасцігадовая Наташа з’явілася ў нас 26 снежня 2007 года, — успамінае Ала Мікалаеўна. — У будучым хачу ўзяць на выхаванне яшчэ некалькі дзетак з прытулку. Якія добрыя ўмовы ні былі б там створаны, яны ніколі не заменяць сямейнага камфорту!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ала Мікалаеўна і Міхаіл Уладзіміравіч Асмалоўскія з Клімавіч жывуць у чатырохпакаёвай кватэры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика