У Брэсце адкрыўся першы ў Беларусі інстытут для пенсіянераў
13.11.2010 18:03
—
Новости Общества
|
Інстытут трэцяга ўзросту, у якім будуць вучыцца пенсіянеры, запрацаваў у Брэсце. Ён адкрыты на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Брэста. Інстытут створаны ў межах сацыяльнага праекта «Актыўны трэці ўзрост», распрацаванага спецыялістамі цэнтра сумесна з «Інстытут для пенсіянераў — першы ў Беларусі, таму мы выкарысталі вопыт працы такіх інстытутаў і ўніверсітэтаў у іншых краінах, а таксама лепшыя напрацоўкі нашага цэнтра з людзьмі старэйшага пакалення. Галоўная ідэя інстытута заключаецца ў тым, што навучанне і пенсійны ўзрост — паспяхова сумяшчальныя паняцці. Наша мэта — дапамагчы пенсіянерам у паспяховай адаптацыі да сучасных умоў жыцця, заставацца актыўнымі і паўнацэннымі членамі грамадства», — кажа дырэктар цэнтра Жанна Стаціўка. У Інстытуце трэцяга ўзросту адкрыта некалькі кірункаў, у тым ліку — адукацыйны, рэдактарскі, Вучобу ў інстытуце пачалі больш як 60 слухачоў. Некаторыя з іх вучацца адразу на некалькіх факультэтах. Заняткі праводзяць выкладчыкі і Як зазначыла Стаціўка, прыём студэнтаў працягваецца. Імі могуць стаць мужчыны, якія дасягнулі 60 гадоў, і жанчыны не маладзейшыя за 55 гадоў. Навучанне ў інстытуце бясплатнае. У снежні намячаецца правесці пасвячэнне ў слухачы Інстытута трэцяга ўзросту з выдачай студэнцкіх білетаў. «У канцы навучальнага года, які будзе доўжыцца да 1 ліпеня, усе слухачы атрымаюць адпаведныя пасведчанні, — зазначыла Стаціўка. — Наш праект будзе ўдасканальвацца і да лета наступнага года, я думаю, прымем рашэнне пра тое, колькі ўзроўняў навучання будзе па кожным з кірункаў. Увогуле ў Інстытуце трэцяга ўзросту могуць займацца да 300 Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інстытут трэцяга ўзросту, у якім будуць вучыцца пенсіянеры, запрацаваў у Брэсце. Ён адкрыты на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання... |
|