Моладзь найбольш давярае Прэзідэнту. 21.by

Моладзь найбольш давярае Прэзідэнту

16.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод органаў дзяржаўнага кіравання найбольшым даверам у моладзі карыстаецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — 71 працэнт. Пра гэта сведчаць вынікі маніторынгу, праведзенага ў верасні Інфармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Іншым органам улады — Нацыянальнаму сходу, Савету Міністраў, мясцовым уладам — давяраюць у сярэднім па 61 працэнту маладых беларусаў. На працягу года ўзровень даверу моладзі ўладным структурам прынцыпова не змяняўся.

Сілавым і праваахоўным структурам у той або іншай ступені давяраюць 76 працэнтаў юнакоў і дзяўчат. Найбольшым даверам сярод рэспандэнтаў карыстаюцца пагранічныя войскі і армія (76 працэнтаў). Далей ідуць Камітэт дзяржаўнай бяспекі, пракуратура, суды, Камітэт дзяржкантролю (у сярэднім па 70 працэнтаў).

Сярод грамадскіх арганізацый, рэлігійных структур і палітычных партый найбольшым даверам у моладзі традыцыйна карыстаецца царква (74,5 працэнта). Больш за палову ўдзельнікаў апытання давяраюць прафсаюзам ФПБ, БРСМ і партыям, якія падтрымліваюць уладу (у сярэднім 56 працэнтаў). Што датычыцца апазіцыйных партый і прафсаюзаў, якія не ўваходзяць у ФПБ, то тут адмоўныя ацэнкі сустракаюцца куды часцей: гэтым інстытутам не давяраюць 65,5 працэнта і 52,5 працэнта рэспандэнтаў адпаведна.

Як адзначылі ў ІАЦ, сярод беларускай моладзі традыцыйна пераважаюць нізкія пратэстныя настроі. не дапускаюць свайго ўдзелу ў розных акцыях такога кшталту да 94,5 працэнта апытаных.

Ул. інф.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод органаў дзяржаўнага кіравання найбольшым даверам у моладзі карыстаецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь — 71 працэнт. Пра гэта сведчаць вынікі маніторынгу,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика