Цэны і алкагалізацыя для расіян больш актуальныя, чым дэмакратыя і тэрарызм. 21.by

Цэны і алкагалізацыя для расіян больш актуальныя, чым дэмакратыя і тэрарызм

17.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта сведчыць праведзенае ў кастрычніку Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі апытанне. У рэйтынгу праблем па-ранейшаму лідзіруюць інфляцыя (56 працэнтаў) і алкагалізм (53 працэнты). Да найбольш важных пытанняў, якія стаяць перад Расіяй, рэспандэнты аднеслі і беспрацоўе (46 працэнтаў), карупцыю і бюракратызм (44 працэнты), а таксама ўзровень жыцця насельніцтва (42 працэнты).

Крыху меншую трывогу выклікае ў расіян сітуацыя ў жыллёва-камунальнай сферы (34 працэнты), сітуацыя з пенсійным забеспячэннем (33 працэнты), злачыннасцю (31 працэнт) і аховай здароўя (30 працэнтаў).  Далей рэспандэнтамі згадваліся такія праблемы як становішча моладзі, тэрарызм (па 26 працэнтаў), стан маралі (23 працэнты), сітуацыя ў сферы адукацыі (19 працэнтаў), уплыў алігархаў на жыццё (19 працэнтаў), экалагічная, дэмаграфічная сітуацыя (па 16 працэнтаў), эканамічны крызіс (15 працэнтаў), затрымкі выплат заработнай платы (13 працэнтаў) і сітуацыя ў арміі (11 працэнтаў).

А найменшую заклапочанасць у расіян выклікаюць такія праблемы як дэмакратыя і правы чалавека, нацыянальная бяспека (па 8 працэнтаў), міжнацыянальныя і міжканфесійныя адносіны, адносіны з краінамі СНД, становішча Расіі ў свеце (па 7 працэнтаў), экстрэмізм і фашызм (5 працэнтаў). для нашых суседзяў узрасло значэнне такіх праблем як карупцыя (рост з 41 да 44 працэнтаў), пенсійнае забеспячэнне (з 26 да 33 працэнтаў) і ахова здароўя (з 27 да 30 працэнтаў).

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сведчыць праведзенае ў кастрычніку Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі апытанне. У рэйтынгу праблем па-ранейшаму лідзіруюць інфляцыя (56...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика