За золата Лондана-2012 алімпійцы атрымаюць 150 тысяч долараў
18.11.2010
—
Новости Общества
|
Нашай камандзе запланавана заваяваць 25 медалёў, з іх 5 — залатых Учора ў штаб-кватэры НАК адбылося адкрыццё Алімпійскага прэс-цэнтра "Лондан-2012", падчас якога памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Ігар Заічкоў і міністр спорту і турызму Алег Качан расказалі, колькі медалёў павінна заваяваць каманда Беларусі, які ганарар за іх атрымаюць алімпійцы і хто займаецца падрыхтоўкай каманды да Алімпіяды. — Падрыхтоўка нацыянальнай каманды да Лондана-2012 знаходзіцца пад асабістым кантролем Прэзідэнта краіны, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Міністэрства спорту і турызму. Кіраўніком дзяржавы падпісаныя адпаведныя ўказы па вызначэнні памераў аплаты за заваяваныя медалі, па зацвярджэнні прэзідэнцкіх і імянных стыпендый, якія атрымліваюць каля 500 спартсменаў, аб ўзнагароджанні атлетаў і трэнераў ордэнамі і медалямі і распараджэнні аб аб'яўленні падзяк. Але ёсць у нас і праблемы: у некаторых нацыянальных каманд існуе недахоп інвентару і абсталявання, фармакалогіі, — расказаў Ігар Заічкоў. Алег Качан адзначыў, што да спаборніцтваў рыхтуюцца 353 атлеты па 31 відзе спорту. Міністр паведаміў, што для каманды запланавана заваяванне 25 медалёў, з іх 5 — залатых. — Мы ўпэўненыя, што такая задача цалкам па сілах нашай камандзе, — заўважыў міністр спорту і турызму. Павялічаны і ганарар за алімпійскія ўзнагароды, паведаміў Алег Качан. Цяпер залаты медаль ацэньваецца ў 150 тысяч долараў, сярэбраны — у 75, бронзавы — 50 (раней за золата алімпійскі чэмпіён атрымліваў 100 тысяч долараў, за серабро — 50, за бронзу — 30). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашай камандзе запланавана заваяваць 25 медалёў, з іх 5 — залатых Учора ў штаб-кватэры НАК адбылося адкрыццё Алімпійскага прэс-цэнтра "Лондан-2012", падчас якога...
|
|