Больш за 10 інвестараў прэтэндуюць на права пропуску знешняга інтэрнэт-трафіку ў Беларусі. 21.by

Больш за 10 інвестараў прэтэндуюць на права пропуску знешняга інтэрнэт-трафіку ў Беларусі

18.11.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за 10 інвестараў падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе па прадастаўленні аператарам электрасувязі права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак электрасувязі замежных дзяржаў. Аб гэтым паведаміў 16 лістапада журналістам начальнік сектара Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Беларусі Сяргей Краўцоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

Да прэтэндэнтаў выстаўляюцца пэўныя патрабаванні, у прыватнасці, дзяржава плануе атрымаць за прадастаўленне права пропуску знешняга інтэрнэт-трафіку 50 млн еўра. "Мы зацікаўлены ў тым, каб пераможцам конкурсу быў не віртуальны аператар, які проста перапрадаваў бы трафік, а сур'ёзная кампанія, якая змагла б або арандаваць інфраструктуру ў дзяржаўных органаў, або ўкласці ў Беларусь інвестыцыі для яе стварэння", — падкрэсліў Сяргей Краўцоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за 10 інвестараў падалі заяўкі на ўдзел у конкурсе па прадастаўленні аператарам электрасувязі права на пропуск міжнароднага трафіку і далучэнне да сетак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика