Міхайлаў дзень
18.11.2010
—
Новости Общества
|
Які Міхаіл, такі і Мікола Зімовы. Міхайла масты мосціць. Калі на Міхайлаў дзень раніца з шэранню — чакай вялікага снегу; з туманамі — будзе адліга. Згодна з вучэннем Царквы, ангельскія сілы падзяляюцца на іерархіі і чыны. Усіх чыноў дзевяць: Серафімы, Херувімы, Прастолы (вышэйшыя чыны); Гасподства, Сілы, Улады (сярэднія чыны), Пачаткі, Архангелы, Анёлы (ніжэйшыя чыны). Над усімі чынамі Госпадам Богам пастаўлены галоўным Архістраціг Міхаіл (з яўрэйск. — "хто як Бог"). Ён верны служка Боскі, які здзейсніў шмат подзвігаў у гонар Госпада. Паводле царкоўнага падання, Архістраціг Міхаіл прымаў удзел у шматлікіх старазапаветных падзеях, здзейсніў шмат цудаў. Архангелу Міхаілу моляцца аб пазбаўленні ад хвароб, а таксама аб выратаванні ад розных бед і смутку, на пачатку будаўніцтва новай хаты і пры ўваходзе ў яе. Міхайлаў дзень адзначаецца двойчы на год: 19 верасня і 21 лістапада. У народных уяўленнях святы Міхаіл быў пераможцам нячыстай сілы, дракона і ўсяго д'ябальскага, збавіцелем ад розных бед і нашэсцяў. Таму ў дзень яго ўшанавання наладжвалі вялікае і вясёлае святкаванне: "І па вёсках піры, і па хатах госці". На Беларусі святы Міхаіл вядомы таксама як ахоўнік ад грому. У гэты дзень імкнуліся не працаваць: "Не трэба нічога рабіць у гэты дзень, бо Міхайла злы — дахі рве". Набліжаўся Піліпаўскі пост (з 28 лістапада), таму святочны дзень на Міхала называлі апошнім святам года: "Міхайла — усім святам запіхайла, пасля Міхайла ўжо няма святаў да Раства". У гэты дзень асабліва ўшаноўваліся людзі сталага веку: унукі павінны былі абавязкова наведаць сваіх бабуль і дзядуляў. Каб на працягу года спрыяў поспех у ткацтве, ведалі, што да Міхала трэба было саткаць "першыя" кросны, "другія" — да святога Філіпа, "трэція" — да Мясаеда, "чацвёртыя" — да Вялікага посту. У гэты дзень жывёлу заганялі ў стойла — на зімовы корм. Таксама лічылася, што з Міхайлавага дня мядзведзь — гаспадар лесу — кладзецца ў бярлогу на зімовы адпачынак.Шматлікія назіранні за надвор'ем у гэты дзень насілі самы супярэчлівы характар. Гэтаму дню прыпісвалі і Міхайлаўскія адлігі, і Міхайлаўскія прымаразкі. Але паўсюдна Міхайлаў дзень лічыцца пэўнай рубежнай датай — паміж восенню і зімой. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Які Міхаіл, такі і Мікола Зімовы. Міхайла масты мосціць. Калі на Міхайлаў дзень раніца з шэранню — чакай вялікага снегу; з туманамі — будзе адліга. Згодна з...
|
|